https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь жадае нармалізаваць адносіны са Злучанымі Штатамі Амерыкі на ўзаемавыгадных умовах


Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 6 ліпеня часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Скота Роланда ў сувязі са сканчэннем яго дыпламатычнай місіі ў Мінску.
"Мы ніколі не хавалі таго факта, што без нармалізацыі адносін са Злучанымі Штатамі мы не будзем мець паўнавартаснай знешняй палітыкі. Мы не ўтойваем, што вельмі хацелі б нармалізацыі стасункаў з ЗША на ўзаемавыгадных умовах", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Беларускі кіраўнік адзначыў паляпшэнне адносін паміж Мінскам і Вашынгтонам апошнім часам. "Сказаць, што ў нас усё добра ў адносінах паміж дзяржавамі, напэўна, будзе не зусім выглядаць шчыра нават дыпламатычна. Але таго, што значна лепш, чым было, і што мы рухаемся ў нармальным, правільным кірунку, напэўна, і вы не станеце адмаўляць", — сказаў Лукашэнка. "Пры добрай волі кіраўніцтва Злучаных Штатаў мы вельмі многае можам зрабіць у найбліжэйшай будучыні", — дадаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі ёсць пэўныя абавязацельствы перад краінамі-суседзямі, у тым ліку цеснае супрацоўніцтва з Расіяй і такімі дзяржавамі, як Кітай і Індыя. "Гэта нашы стратэгічныя саюзнікі, партнёры. Мы з імі заключылі адпаведныя дамовы", — падкрэсліў ён.

"Калі прыязджаюць са Злучаных Штатаў бізнесмены і я з імі сустракаюся, абмяркоўваючы інвестыцыйны клімат у Беларусі, я ім кажу: працуйце ў нас у Беларусі паводле амерыканскіх законаў, мы створым вам такое прававое поле. Яны кажуць: не, мы хочам па беларускіх законах. І я ім за гэта ўдзячны, — сказаў Лукашэнка. — Гэта для мяне вельмі моцны рычаг і аснова для размовы з іншымі бізнесменамі. Трэба аддаць належнае, што, сапраўды, амерыканцы — людзі зусім розныя, але гэта шчырыя людзі, якія, бачачы свой інтарэс, хацелі б сумленна супрацоўнічаць з нашай Беларуссю".

"Я гэта кажу для таго, каб вы разумелі, што ў нас няма забароненых тэм у супрацоўніцтве з вамі, — растлумачыў Лукашэнка дыпламату. — Мы не маем ні перад адной дзяржавай абавязацельстваў, якія б супярэчылі нашаму супрацоўніцтву з ЗША. Нават расіяне нам заўсёды кажуць аб тым, што мець нармальныя адносіны з Заходняй Еўропай і ЗША — гэта абсалютна прымальна і патрэбна".

Скот Роланд у сваю чаргу звярнуў увагу на прагрэс, дасягнуты ў беларуска-амерыканскіх адносінах, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. "Мы вельмі рады за прагрэс, якога мы дасягнулі тут за апошнія два гады. Хочам падзякаваць вам і Міністэрству замежных спраў, якое супрацоўнічала з намі па многіх пытаннях. Мы спадзяемся, што гэта дае станоўчы імпульс для поўнай нармалізацыі адносін у будучыні", — сказаў дыпламат.

"Вашынгтон хацеў, каб я вам перадаў: мы гатовыя і далей супрацоўнічаць з Беларуссю, каб была добрая будучыня. Галоўнае, каб тэрытарыяльны суверэнітэт і незалежнасць Беларусі былі на самым высокім і моцным узроўні", — адзначыў Роланд.

"Вы ў гэтым можаце не сумнявацца, — заявіў у адказ Лукашэнка. — Незалежнасць і суверэнітэт для мяне як прэзідэнта і для беларускага народа — гэта святое, гэта ікона. Мы ніколі не пагодзімся з тым, каб быць несуверэннай дзяржавай, быць залежным ад некага". 

"Мы зробім усё, каб быць такой (незалежнай і суверэннай.) дзяржавай. Без усялякіх празмернасцяў, без гвалту, нейкай помпы. Мы зробім гэта прыгожа і спакойна, і мы заўсёды будзем незалежнымі. Бог бачыць, што беларускі народ заслужыў гэта сваёй гісторыяй, і вы гэта добра ведаеце", — падкрэсліў беларускі кіраўнік. 

Скот Роланд з`язджае з Беларусі 8 ліпеня. У якасці часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі ён працаваў з ліпеня 2014 года.

БелаПАН
Мінск, 6 ліпеня 2016
 
Дата публикации:06.07.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:603
 
Ключевые слова:
Беларусь-США Товарооборот Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме