https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Амаль 50 адсоткаў бюджэтных расходаў на нацыянальную эканоміку па выніках першага паўгоддзя 2016 года накіравана ў Беларусі на падтрымку і развіццё сельскай гаспадаркі


Такая інфармацыя змешчана ў дакладзе "Аб стане дзяржаўных фінансаў Рэспублікі Беларусь", апублікаваным 7 верасня на сайце Мінфіна.
"Дзяржаўная падтрымка арганізацый рэальнага сектара эканомікі ажыццяўлялася галоўным чынам у выглядзе кампенсацыі часткі адсоткаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, а таксама кампенсацыі страт банкаў па льготных крэдытах, прадастаўленых суб`ектам гаспадарання", - гаворыцца ў дакуменце. У цэлым расходы бюджэту на нацыянальную эканоміку ў першым паўгоддзі склалі Br17,7 трлн (недэнамінаваных рублёў), або 14% усіх бюджэтных расходаў.

Згодна з дакладам, аб`ём сродкаў, накіраваных на фінансаванне сацыяльнай сферы (ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, адукацыя, сацыяльная палітыка), склаў Br59,6 трлн, з іх на адукацыю пайшло Br24,8 трлн, ахову здароўя - Br17,9 трлн.

У цэлым расходы кансалідаванага бюджэту ў студзені-чэрвені прафінансаваны ў суме Br105,7 трлн (на 19,9% вышэй, чым за шэсць месяцаў 2015 года ў намінальным выражэнні, на 9% - у рэальным).

Адносна ВУП расходы бюджэту павялічыліся на 2,2% і склалі 28,7% ВУП. Даходы кансалідаванага бюджэту па выніках першага паўгоддзя склалі Br134,6 трлн і павялічыліся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 8,8% ў намінальным выражэнні (у рэальным - зменшыліся на 1,1%). Адносіны даходаў кансалідаванага бюджэту да ВУП склалі 30,5% (за першае паўгоддзе 2015 года - 31%).

7 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.09.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:524
 
Ключевые слова:
ВВП Сельское хозяйство Бюджет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме