https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕБРР зацвердзіў стратэгію для Беларусі з улікам новага палітычнага кантэксту


Пра гэта паведаміла прэс-служба ЕБРР.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) прыняў новую чатырохгадовую стратэгію для Беларусі, у якой вызначаны інвестыцыйныя прыярытэты банка ў краіне.

У стратэгіі адзначаецца, што ў сувязі з нядаўнімі зменамі ў рэгіянальным геапалітычным становішчы Беларусь стала дэманстраваць большую адкрытасць на міжнародным узроўні і большую гатоўнасць да абмеркавання палітычнай сітуацыі ўнутры краіны, у тым ліку пытанняў, звязаных з выкананнем правоў чалавека.

У ёй таксама гаворыцца, што гэтыя пазітыўныя змены, а таксама рэакцыя на іх міжнароднай супольнасці "стварылі новы палітычны кантэкст для дзейнасці ЕБРР" у Беларусі і "адкрылі магчымасці для больш актыўнага ўзаемадзеяння з беларускімі ўладамі".

У сувязі з гэтым ЕБРР гатовы падтрымліваць ініцыятывы ўрада па правядзенні канкрэтных рэформаў інвестыцыямі і тэхнічнай дапамогай для развіцця прыватнага сектара, садзейнічання прыватызацыі, а таксама павышэння ўстойлівасці грамадскай інфраструктуры на аснове камерцыйных рашэнняў.

У дакуменце вызначаны стратэгічныя сферы, у якіх ЕБРР мае намер узаемадзейнічаць з Беларуссю. Па-першае, гэта павышэнне канкурэнтаздольнасці рэальнага сектара эканомікі. ЕБРР, у прыватнасці, будзе старацца выдзяляць доўгатэрміновае даўгавое і акцыянернае фінансаванне мясцовым і замежным інвестарам, а таксама падтрымліваць крэдытаванне малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) шляхам развіцця ўстойлівага і камерцыйна арыентаванага банкаўскага сектара. Банк працягне кансультаваць МСП з мэтай павышэння іх канкурэнтаздольнасці. Ён таксама будзе спрыяць прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў стратэгічнымі інвестарамі, якія змогуць прынесці капітал і ноу-хау для павышэння канкурэнтаздольнасці і прадукцыйнасці.

Яшчэ адной стратэгічнай сферай вызначана павышэнне ўстойлівасці і якасці паслуг у сектары грамадскай інфраструктуры. ЕБРР будзе садзейнічаць удзелу прыватнага сектара ў аказанні грамадскіх інфраструктурных паслуг. Банк таксама будзе старацца падтрымліваць сваімі інвестыцыямі і тэхнічнай дапамогай выразна вызначаныя ініцыятывы ўрада, накіраваныя на правядзенне рэформаў у муніцыпальным, транспартным і энергетычным сектарах. ЕБРР будзе аказваць падтрымку ў гэтых сферах у адпаведнасці з прынятай ім канцэпцыяй пераходу да зялёнай эканомікі (ПЗЭ), тым самым дапамагаючы Беларусі ў пераходзе да нізкавугляроднай эканомікі, у якой дзяржаўныя і прыватныя інвестыцыі будуць ажыццяўляцца з мінімальным уплывам на навакольнае асяроддзе.

Нагадаем, стратэгія ЕБРР на 2013—2015 гады не прадугледжвала фінансавання беларускага дзяржсектара. На сустрэчы з прэзідэнтам ЕБРР Сумам Чакрабарці 18 лютага 2016 года ў Мінску Аляксандр Лукашэнка папрасіў зняць "усякія абмежаванні па супрацоўніцтве з Беларуссю".

У сваю чаргу Сума Чакрабарці заявіў, што асноўнае пытанне, якое будзе ўзнята пры абмеркаванні новай краінавай стратэгіі ЕБРР для Беларусі, гэта гатоўнасць урада да эканамічных рэформаў.

ЕБРР — міжнародная фінансавая арганізацыя са штаб-кватэрай у Лондане, створаная ў 1991 годзе для падтрымкі трансфармацыі эканомікі ў дзяржавах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Асноўныя акцыянеры банка — ЗША, краіны Еўрасаюза, Японія. Беларусь з`яўляецца паўнапраўным членам ЕБРР з 1992 года.

З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ў 1992 годзе ЕБРР інвеставаў прыблізна 1,8 млрд еўра ў рамках прыкладна 70 праектаў у розных сектарах эканомікі краіны. Важную ролю ў дзейнасці ЕБРР у Беларусі традыцыйна адыгрываюць ініцыятывы ў сферы энергаэфектыўнасці і кліматычных змяненняў, якія павінны атрымаць дадатковы імпульс у кантэксце ПЗЭ.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 верасня 2016
 
Дата публикации:07.09.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:592
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты "Зелёная" экономика Европейский банк реконструкции и развития Энергетика Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме