https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Валавы знешні доўг Беларусі дасягнуў 73,6% ВУП


Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў статыстычнай справаздачы Нацыянальнага банка, падрыхтаванай па метадалогіі МВФ.
Валавы знешні доўг Беларусі па ўсіх сектарах за студзень—сакавік павялічыўся на 360,6 млн. долараў, або 0,9%, і на 1 красавіка склаў 38 млрд. 616,8 млн. долараў ЗША.

Пры гэтым суадносіны валавога знешняга доўгу да ВУП выраслі да 73,6% супраць 69,6% на пачатак 2016 года і 52,6% да ВУП годам раней (на 1 красавіка 2015 года).

Знешні доўг органаў дзяржаўнага кіравання за тры месяцы вырас на 526,7 млн. долараў, ці 4%, і склаўся на ўзроўні амаль 13,5 млрд. долараў. На яго абслугоўванне ў першым квартале зрасходавана 454 млн. долараў.

У першым квартале 2016 года Беларусь накіравала на абслугоўванне сукупнага знешняга доўгу (без уліку гандлёвых крэдытаў і кароткатэрміновых абавязацельстваў банкаў) 1 млрд. 444,3 млн. долараў, што складае 22,8% экспарту тавараў і паслуг, або 13,8% ВУП.

У тым ліку плацяжы на пагашэнне асноўнага доўгу склалі 1 млрд. долараў, плацяжы па працэнтах і іншых выплатах — 444,3 млн. долараў ЗША.

Паводле дадзеных Нацбанка, на 1 красавіка 2016 года на душу насельніцтва ў Беларусі прыходзілася 4 тыс. 65,4 долара ЗША валавога знешняга доўгу (на 1 студзеня 2016 было 4.027,4 долара; на 1 красавіка 2015 — 4.032 долара).

На думку экспертаў, велічыня валавога знешняга доўгу Беларусі ў дачыненні да валавога ўнутранага прадукту ў 2017 годзе можа наблізіцца да 100%. Такая ацэнка прыводзіцца ў макраэканамічным прагнозе, які прадставілі ў Мінску 2 чэрвеня эксперты Даследчага цэнтра ІПМ і Нямецкай эканамічнай групы ў Беларусі (GET Belarus).

Эксперты чакаюць, што з прычыны дэвальвацыі рубля ВУП Беларусі ў доларавым выражэнні істотна скароціцца — з 76,2 млрд. долараў у 2014 годзе да 45,3 млрд. і 44,8 млрд. долараў у 2016—2017 гадах адпаведна.

"Адсюль, нягледзячы на адносна стабільны абсалютны ўзровень валавога знешняга доўгу, яго адносныя індыкатары рэзка ўзрастуць. Гэта азначае і рэзка ўзрастаючую даўгавую нагрузку, якая таксама можа стаць каталізатарам новых шокаў", — гаворыцца ў аглядзе.
___________________________________________

Валавы (сукупны) знешні доўг Беларусі ўяўляе сабой нявыплачаную суму фактычных бягучых і неабумоўленых абавязацельстваў, якая патрабуе выплаты асноўнага доўгу і/або працэнтаў дэбіторам у будучы перыяд часу і ўяўляе сабой абавязацельствы рэзідэнтаў Беларусі перад нерэзідэнтамі.

Валавы знешні доўг уключае ў сябе доўг органаў дзяржаўнага кіравання, органаў грашова-крэдытнага рэгулявання, банкаў і іншых сектараў эканомікі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:16.06.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:534
 
Ключевые слова:
ВВП Госдолг Кредиты Финансы Девальвация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме