https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Банк развіцця Кітая выдзяляе "Беларусбанку" крэдыт у 1,4 млрд. долараў на будаўніцтва камбіната калійных угнаенняў


ААТ "ААБ "Беларусбанк" і Дзяржаўны банк развіцця Кітая 17 чэрвеня падпісалі буйное крэдытнае пагадненне аб выдзяленні кітайскім банкам 1,4 млрд. долараў на праект па будаўніцтве горна-ўзбагачальнага комплексу "Слаўкалій".
Як паведамляе прэс-служба "Беларусбанка", дакумент вызначае парадак фінансавання праекта па будаўніцтве горна-ўзбагачальнага комплексу "Слаўкалій" на сыравіннай базе Нежынскага ўчастка Старобінскага радовішча калійных соляў (Любанскі раён, Мінская вобласць). Магутнасць прадпрыемства складзе да 2 млн. тон хларыду калію (калійнай солі) штогод.

Інвестыцыйны праект закліканы істотна нарасціць вытворчасць, умацаваць пазіцыі Рэспублікі Беларусь у якасці аднаго з найбуйнейшых і вядучых экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце, забяспечыць падаткі і валютныя паступленні ў бюджэт краіны, а таксама занятасць насельніцтва на новых працоўных месцах.

У працэсе ўзвядзення комплексу прадугледжаная магчымасць газіфікацыі 21 населенага пункта Любанскага раёна, будзе пабудаваная чыгуначная станцыя і 37 км чыгункі, рэканструяваны Любанскі водазабор і ачышчальныя збудаванні.

"Праца над крэдытным пагадненнем па фінансаванні будаўніцтва новага комплексу вялася досыць няпроста, але сёння мы выйшлі на фінальную стадыю, што задавальняе ўсе бакі. Наперадзе сур`ёзная работа. Думаю, што праект будзе рэалізаваны ва ўстаноўленыя тэрміны і выйдзе на запланаваныя паказчыкі", — прыводзіць прэс-служба словы старшыні праўлення "Беларусбанка" Сяргея Пісарыка.

Умовы крэдытнага пагаднення ў паведамленні не раскрываюцца. Між тым раней паведамлялася, што крэдыт выдаецца на 14 гадоў пад 4,3% гадавых з грэйс-перыядам у пяць гадоў.

Старшынёй савета дырэктараў "Слаўкалій" з`яўляецца адзін з найбуйнейшых расійскіх бізнесменаў, старшыня савета дырэктараў ААТ "НК "Руснефць" Міхаіл Гуцарыеў.

Цырымонія пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-ўзбагачальнага комплексу адбылася ў верасні 2015 года з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Разам з Гуцарыевым яны заклалі капсулу з пасланнем нашчадкам у памятны камень на месцы будаўніцтва комплексу. Кіраўнік дзяржавы тады заявіў, што ўвод комплексу ў эксплуатацыю прынясе дадатковы экспарт каля 860 млн. долараў штогод.

У снежні 2015 года Гуцарыеў сказаў, што будаўніцтва камбіната па вытворчасці калійных угнаенняў у Беларусі пачнецца вясной 2016 года.

Дзяржаўны банк развіцця Кітая (China Development Bank) створаны ў 1994 годзе пры рэфармаванні дзяржаўных і камерцыйных банкаў. Мэта дзейнасці — забеспячэнне мадэрнізацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Дзейнасць банка наўпрост падпарадкоўваецца вышэйшаму дзяржаўнаму выканаўчаму органу Кітая — дзяржаўнаму савету.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:18.06.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:720
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Калийные удобрения Инвестиции Финансы Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме