https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Дзякуючы моцнай ролі дзяржавы ўсе сродкі, што зарабляюцца краінай, укладваюцца ў развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што толькі за пару апошніх пяцігодак дзясяткі мільярдаў долараў былі інвесціраваны ў прамысловасць, сельскагаспадарчы сектар, актуальныя інфраструктурныя праекты, у тым ліку будаўніцтва дарог.

"Дзякуючы моцнай ролі дзяржавы ўсе сродкі, што зарабляюцца краінай, ідуць не ў замежныя афшоры, не на вілы і яхты для алігархаў, а ў развіццё ўласнай эканомікі і сацыяльнай сферы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Прэзідэнт нагадаў, што гісторыя суверэннай Беларусі пачалася ва ўмовах геапалітычнай трагедыі: разбурэнне СССР, абвал эканомікі і дэградацыя ўсіх сфер жыццядзейнасці грамадства. Аднак ужо ў 2001 годзе ў краіне быў адноўлены даперабудоўчы ўзровень прамысловай вытворчасці, а да сённяшняга дня ён перавышаны больш як у два разы. За той жа перыяд заработная плата беларусаў ўзрасла ў чатыры разы, пенсіі - амаль у пяць разоў.

"І ўсё гэта не з дапамогай цудаў і заклінанняў, а дзякуючы працавітасці народа. Мы не дапусцілі рабавання прамысловасці пад выглядам прыватызацыі, захаваўшы рабочыя месцы і кваліфікаваныя кадры. Стварылі эфектыўную вертыкаль улады з персанальнай адказнасцю кіраўнікоў за даручаны ўчастак работы. Намецілі прыярытэты і пад строгім дзяржаўным кантролем сканцэнтравалі існуючыя рэсурсы ў найбольш перспектыўных галінах. Мы мабілізавалі ўсе сілы краіны на вырашэнне важнейшых народнагаспадарчых задач", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

У выніку Беларусь у сціслыя тэрміны вырашыла праблему сваёй харчовай бяспекі, значэнне якой сёння, калі многія краіны сутыкнуліся з санкцыямі, складана пераацаніць.

"Мы стварылі зачын для развіцця новых навукаёмістых галін, у тым ліку авіякасмічнай і біятэхналагічнай. Запускаем уласныя спадарожнікі. Паспяхова рэалізуем буйнейшы праект будаўніцтва Беларускай АЭС. Наладзілі вытворчасць электрапаяздоў і легкавых аўтамабіляў. Значны крок зроблены ў развіцці інфармацыйных тэхналогій. Па экспарце звязаных з імі паслуг Беларусь ужо апярэджвае ўсе краіны СНД", - канстатаваў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што дагледжанымі і зручнымі для жыцця сталі за апошнія гады беларускія гарады і вёскі. У чыстым і добрым стане падтрымліваюцца лясныя масівы, рэкі і азёры, запаведнікі і паляўнічыя ўгоддзі.



"Гэта сведчыць аб тым, што сістэмная работа органаў улады па навядзенні парадку на зямлі прыводзіць да паступовага змянення псіхалогіі людзей. Навакольнае асяроддзе яны ўсё больш успрымаюць як свой дамашні ачаг. Іншаземцы, якія наведваюць беларускі край, не ўтойваюць захаплення ад яго прыроднай і рукатворнай прыгажосці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

1 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.07.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:949
 
Ключевые слова:
Суверенитет Инвестиции День Независимости
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме