https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў чэрвені павялічыліся на 42,6 млн. долараў


Пр агэта паведаміла прэс-служба Нацбанка.
Па выніках чэрвеня 2016 года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ павялічыліся на 42,6 млн. долараў ЗША і, паводле папярэдніх даных, на 1 ліпеня 2016 года склалі 4 млрд. 314,2 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

У нацыянальным вызначэнні аб`ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на 174,4 млн. долараў ЗША і на 1 ліпеня 2016 года склаў 4 млрд. 791,5 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

"Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў", — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.

Адмоўны ўплыў на аб`ём золатавалютных рэзерваў у асноўным мела пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Беларусі знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб`ёме, звярнулі ўвагу ў Нацбанку.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 7 ліпеня 2016
 
Дата публикации:07.07.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:613
 
Ключевые слова:
Золотовалютные резервы Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме