https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Расія з развалам СССР страцілі сістэму, падобнай да якой не было ў свеце


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 ліпеня на сустрэчы са старшынёй фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі ў Дзяржаўнай думе Генадзем Зюганавым.
"Мы страцілі краіну, але самае страшнае, што мы страцілі сістэму, якую стваралі за дзесяцігоддзі і падобнай да якой не было ў свеце, якую трэба было шліфануць, дапрацаваць - і мы былі б зусім іншай дзяржавай нават пры развале Савецкага Саюза, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І сёння астаткі гэтай сістэмы, якую трэба было б, відаць, захаваць, мы пачынаем дабіваць, асабліва ў эканоміцы, асабліва ў сацыяльна-эканамічным развіцці".

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што некаторыя праблемныя моманты застаюцца ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі. "Хоць мы і рушылі наперад далей за ўсіх у нашых адносінах, ёсць нюансы, якія насцярожваюць нас, кіраўніцтва краіны, і вельмі крыўдзяць людзей", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Генадзь Зюганаў згадзіўся з меркаваннем Прэзідэнта Беларусі адносна распаду СССР. "Мы былі б ужо наперадзе планеты ўсёй. А цяпер дажылі да таго, што нас ледзь не спрабуюць выставіць з Алімпійскіх гульняў", - дадаў лідар КПРФ.

19 ліпеня 2016, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.07.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:672
 
Ключевые слова:
Геннадий Зюганов Компартия Беларусь-Россия СССР
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме