https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кібертэрарызм, як ніякая іншая форма тэрарызму, мае трансгранічны характар


Аб гэтым заявіў 1 чэрвеня старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык у час збору кіруючага складу антытэрарыстычных падраздзяленняў органаў бяспекі і спецслужбаў дзяржаў - удзельніц СНД.
"Сёння свет сутыкнуўся з новай разнавіднасцю глабальнай тэрарыстычнай пагрозы - кібертэрарызмам. Выкарыстанне ў тэрарыстычных мэтах лічбавых тэхналогій разам з бязмежнымі магчымасцямі інтэрнэту вымушае нас быць у гатоўнасці адэкватна рэагаваць на гэтыя выклікі. Кібертэрарызм, як ніякая іншая форма тэрарызму, мае трансгранічны характар", - сказаў Валерый Вакульчык.

Паводле яго слоў, той ці іншы важны аб`ект можа быць атакаваны з любой кропкі планеты. Гэта істотна ўскладняе работу па выяўленні і папярэджанні такіх злачынстваў і патрабуе ад спецслужбаў новых сумесных падыходаў да спынення такога віду тэрарыстычнай дзейнасці.

1 чэрвеня ў Новалукомлі пачаўся другі этап антытэрарыстычнага вучэння СНД "Кібер-Антытэрор-2016", у час якога ўпершыню адпрацоўваюцца пытанні па выяўленні і лакалізацыі наступстваў кібератакі на сістэму кіравання крытычна важнага аб`екта, а таксама вышуку і затрыманні злачынцаў з дапамогай спецыялізаванага апаратнага і праграмнага забеспячэння.

"Ключавым момантам у гэтым з`яўляецца арганізацыя ўзаемадзеяння суб`ектаў барацьбы з тэрарызмам нашых краін.

Абагульненне вынікаў вучэння дасць магчымасць выпрацаваць практычныя рэкамендацыі для больш эфектыўнага выкарыстання гэтага патэнцыялу ў процідзеянні міжнароднаму тэрарызму", - адзначыў кіраўнік КДБ.

БЕЛТА, 1 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:01.06.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:637
 
Ключевые слова:
Кибертерроризм Национальная безопасность Учения Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме