https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пастаўкі нафты ў Беларусь у трэцім квартале могуць быць крыху скарочаныя


Аб гэтым паведаміў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак 16 чэрвеня ў рамках Санкт-Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму.
"Тое, што цяпер прадугледжана графікам, мае на ўвазе некаторае памяншэнне ў дачыненні да першапачатковых планаў", — цытуе Новака агенцтва ТАСС.

З пачатку 2016 года Беларусь рэзка скараціла пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію. У студзені—лютым аб`ём паставак знізіўся амаль у два разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года. Мінэнерга Расіі ў адказ папярэдзіла, што расійскі бок мае права паменшыць аб`ём паставак нафты ў Беларусь у пяціразовым памеры ў дачыненні да недапастаўленага аб`ёму беларускага бензіну.

Прадстаўнікі беларускага ўрада тлумачылі зніжэнне паставак бензіну тым, што продаж у Расію стаў нявыгадны. Як заяўляў журналістам у лютым віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка, спыняючы пастаўкі ў РФ, Беларусь дзейнічае ў адпаведнасці з пагадненнем аб стварэнні Еўразійскай эканамічнай саюза.

"Там дакладна агаворана: што тычыцца балансу паліўна-энергетычных рэсурсаў і ўзаемных паставак, яны ажыццяўляюцца па прынцыпе зваротнага рахунку", — сказаў ён.

Калі акажацца, што цана пастаўкі нафтапрадуктаў у Расію ніжэйшая за цэны, па якіх можна іх рэалізаваць у Еўропе, у беларускага боку ёсць права не ажыццяўляць пастаўкі сабе ў страту. "Сёння цана сапраўды істотна ніжэйшая, розніца даходзіць да 100 долараў за тону", — паведаміў Сямашка, дадаўшы, што "рэнтабельнасць рэалізацыі беларускіх НПЗ вельмі далёкая ад гэтых 100 долараў".

Між тым намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Віталь Паўлаў 25 мая заявіў журналістам, што пастаўкі бензіну ў Расію вядуцца ў рамках дамоўленасцей. Аб`ёмы паставак ён не назваў.

"Працуем у рамках дзейных дамоўленасцей. У прынцыпе, гаварыць у лічбах, калі прайшло няпоўных пяць месяцаў, не мае сэнсу", — сказаў Паўлаў. Кажучы пра перспектывы росту паставак бензіну ў Расію, ён адзначыў: "Паглядзім з улікам цэнавай кан`юнктуры. Рынак Расійскай Федэрацыі для нас — адзін з асноўных у частцы прасоўвання прадукцыі на экспарт".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:16.06.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:787
 
Ключевые слова:
Беларусь-Россия Нефтепереработка Бензин ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме