https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МВФ папярэджвае Беларусь аб магчымым дэфіцыце пенсійнага фонду ў будучыні


Нягледзячы на прынятыя рашэнні аб павышэнні пенсійнага ўзросту, у будучыні ў пенсійным фондзе Беларусі можа ўтварыцца дэфіцыт, заявіў кіраўнік місіі Міжнароднага валютнага фонду ў краіне Пітэр Долман.
Выступаючы 20 чэрвеня з публічнай лекцыяй у галерэі партала tut.by, Долман канстатаваў, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў рэцэсіі, на краіну пастаянна ўплываюць "неспрыяльныя знешнія шокі", і каб пераадолець цяжкія часы, МВФ рэкамендуе правесці шэраг рэформаў. "Мы заклікаем правесці глыбокія рэформы для стабілізацыі эканомікі і забеспячэння эканамічнага росту і росту дабрабыту ў сярэднетэрміновай перспектыве", — сказаў Долман.

Персанал фонду назірае сёння больш высокую гатоўнасць беларускіх уладаў праводзіць рэформы, чым раней, адзначыў ён. "Мы бачылі скарачэнне тэмпаў росту зарплат, абмежаванне аб`ёмаў дырэктыўнага крэдытавання, нягледзячы на выбары. Мы назіралі таксама скарачэнне маштабаў цэнавага рэгулявання, і гэта станоўчыя крокі, але мы лічым, што неабходна праводзіць больш маштабныя рэформы", — заявіў Долман.

У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю ў пенсійнай сферы. Паводле ацэнак МВФ, якія паказаў на графіку Долман, да 2050 года дэфіцыт пенсійнага фонду мог бы дасягнуць 7% ВУП, аднак у выніку абвешчанага ў Беларусі павышэння пенсійнага ўзросту ён можа скласці 5% ВУП.

"Дэфіцыт давядзецца кампенсаваць альбо за кошт скарачэння пенсійных выплат, альбо за кошт бюджэтных субсідый", — сказаў прадстаўнік МВФ.

Пры гэтым ён адзначыў, што прынятыя беларускімі ўладамі рашэнні аб павышэнні пенсійнага ўзросту "змогуць забяспечыць раўнаважкі стан пенсійнага фонду да 2022 года". "Згодна з нашымі ацэнкамі і разлікамі, дзякуючы прынятым рашэнням ў пенсійнай сферы пенсійны фонд у найбліжэйшыя пяць-шэсць гадоў будзе заставацца збалансаваным, аднак затым з прычыны адмоўнай дэмаграфічнай дынамікі дэфіцыт усё ж такі будзе нарастаць", — заявіў Долман.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:20.06.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:670
 
Ключевые слова:
Финансы Пенсионный возраст Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме