https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Саудаўская Аравія заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій


Пра гэта паведаміла прэс-служба ДКНТ.
Беларусь і Саудаўская Аравія заключылі міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Подпісы пад дакументам 18 мая ў Мінску паставілі старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін і намеснік міністра замежных спраў Каралеўства Саудаўская Аравія Юсуф бен Тарад аль-Саадун.

Дакументам прадугледжваецца, што бакі будуць развіваць і ўмацоўваць доўгатэрміновае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва па наступных прыярытэтных кірунках: энергетыка; аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць; медыцына, фармацыя; нанатэхналогіі; біятэхналогіі; інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі; новыя матэрыялы. Беларусь і Саудаўская Аравія будуць праводзіць сумесныя мерапрыемствы ў навукова-тэхнічнай сферы, абменьвацца навукова-тэхнічнай інфармацыяй і навукоўцамі для правядзення даследаванняў і распрацовак, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама выконваць сумесныя навукова-тэхнічныя праекты і праграмы.

Для каардынацыі двухбаковага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва плануецца стварэнне сумеснай камісіі. Пагадненне набывае моц пасля завяршэння ўстаноўленых заканадаўствам працэдур і аўтаматычна працягваецца на наступныя пяцiгадовыя перыяды.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 мая 2016
 
Дата публикации:18.05.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:599
 
Ключевые слова:
Сотрудничество Информационные технологии Наука Инновации Саудовская Аравия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме