https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адным з ключавых дысбалансаў беларускай эканомікі з`яўляецца залішняя занятасць на прадпрыемствах, якая складае прыблізна 20%.


Такая ацэнка прыводзіцца ў апублікаваным заключэнні Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) у сувязі з праграмай давання крэдыту Беларусі.
Нагадаем, у канцы першага квартала Беларусь заключыла пагадненне з Еўразійскім банкам развіцця аб атрыманні крэдыту на 2 млрд. долараў ЗША са сродкаў Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Праграма прадугледжвае даванне крэдыту сямю траншамі, першы (на 500 млн. долараў) паступіў у Беларусь у канцы сакавіка.

"Наяўнасць значнай залішняй занятасці ў эканоміцы Беларусі (паводле ацэнкі кіраўніка, прыблізна 20%) з`яўляецца адным з ключавых фактараў фарміравання няўстойлівых макраэканамічных дысбалансаў, уключаючы дысбаланс паміж узроўнем рэальных наяўных даходаў і прадукцыйнасцю працы", — гаворыцца ў заключэнні ЕАБР.

На думку еўразійскага банка, ускоснымі выдаткамі гэтага дысбалансу з`яўляюцца "рост цэн, націск на абменны курс, плацежны баланс і міжнародныя рэзервы, а таксама дысбаланс паміж спажываннем і інвестыцыямі".

"Захаванне залішняй колькасці работнікаў на дзяржаўных прадпрыемствах, якое абмяжоўвае перацёк працоўных рэсурсаў у найбольш рэнтабельныя сектары і прыватны сектар, тлумачылася абмежаваннямі па магчымасці скарачэння персаналу, якія ўключаліся аж да 2015 года ў дагаворы з кіраўнікамі прадпрыемстваў", — канстатуюць эксперты ЕАБР.

Згодна з умовамі атрымання еўразійскага крэдыту, беларускія ўлады ў 2016—2017 гадах павінны будуць скарачаць дзяржпадтрымку прадпрыемстваў, якая даецца ў форме дырэктыўных крэдытаў. На думку ЕАБР, пераход дзяржаўных прадпрыемстваў Беларусі "на камерцыйныя рэйкі прывядзе да аптымізацыі іх выдаткаў і рэсурсаў, уключаючы працоўныя, што павысіць узровень беспрацоўя ў краіне".

"У гэтай сітуацыі важным фактарам сацыяльнай стабільнасці будзе распрацоўка і рэалізацыя ўрадам праграм сацыяльнай абароны беспрацоўных і іншых уразлівых слаёў насельніцтва, стварэнне шырокай сеткі праграм перанавучання кадраў і ўмоў свабоднага перацёку працоўных рэсурсаў у сектары з больш высокай прадукцыйнасцю працы", — гаворыцца ў заключэнні ЕАБР.

Паводле апублікаваных ўмоў атрымання Беларуссю еўразійскага крэдыту, ўжо да 1 верасня 2016 года ў краіне павінен быць прыняты "пакет нарматыўных актаў, што забяспечаць належную абарону работнікаў, якія пераходзяць у разрад беспрацоўных".

Як паведамлялася раней, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў маі завяршала падрыхтоўку праекта рашэння аб павышэнні дапамогі па беспрацоўі і планавала найбліжэйшым часам накіраваць дакумент на разгляд ва ўрад.

Згодна са звесткамі Статкамітэта СНД, у Беларусі дапамога па беспрацоўі з`яўляецца адной з самых нізкіх у СНД, складае ў сярэднім 13 долараў і пакрывае толькі прыблізна 15% бюджэту пражытковага мінімуму.

Мінск, 6 чэрвеня 2016
Дзмітрый Заяц, БелаПАН
 
Дата публикации:06.06.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:443
 
Ключевые слова:
Занятость Эффективность труда Статистика ЕАБР Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме