https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЕК рыхтуе шматмільярдны план барацьбы з міграцыйным крызісам


Для еўрапейцаў па-ранейшаму адной з галоўных праблем з`яўляецца міграцыйны крызіс.
Адным з варыянтаў вырашэння сітуацыі з бежанцамі можа стаць план Еўракамісіі (ЕК) заключыць партнёрскія пагадненні з дзевяццю краінамі Афрыкі і Блізкага Усходу, каб процістаяць нелегальнай міграцыі, перадае ТАСС.

Паводле слоў еўракамісара па пытаннях міграцыі, унутраных спраў і грамадзянства Дзімітрыса Аўрамопуласа, такія пагадненні плануецца заключыць з Іарданіяй, Ліванам, Тунісам, Нігерам, Малі, Эфіопіяй, Сенегалам, Нігерыяй і Лівіяй.

Чыноўнік растлумачыў, што з кожнай з гэтых краін ЕК хацела б заключыць розныя дамоўленасці аб тым, каб названыя дзяржавы прымалі назад нелегальных мігрантаў.

Еўракамісары падлічылі, што на фінансаванне такой ініцыятывы могуць быць выдзелены дзясяткі мільярдаў еўра. Так, у перыяд з 2016 па 2020 год такія партнёрскія пагадненні абыдуцца ЕК прыкладна 8 млрд еўра.

Плюс да гэтага восенню ЕК прадставіць план па барацьбе з прычынамі міграцыі аб`ёмам 31 млрд еўра з улікам прыватных інвестыцый. Краіны, якія будуць згодны на супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, атрымаюць фінансавую дапамогу і развіццё гандлёвых адносін.

7 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.06.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:493
 
Ключевые слова:
Еврокомиссия Евросоюз Нелегальная минрация Беженцы Финансовая помощь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме