https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь гатова ўдзельнічаць у выведцы і добраўпарадкаванні радовішчаў у Судане


Пра гэта заявіў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на сустрэчы з міністрам нафты і газу Судана Махамедам Заедам Авадам.
"Мы гатовы ўдзельнічаць у выведцы, засваенні, добраўпарадкаванні радовішчаў, якіх шмат у Судане", - адзначыў Уладзімір Сямашка.

Віцэ-прэм`ер падкрэсліў, што ў цэлым Беларусь гатова супрацоўнічаць з Суданам у любых сферах і формах.

"Гэта можа быць просты гандаль, пастаўкі тавараў. Беларусь - прамыслова развітая краіна. Але мы гатовы і да больш складаных форм супрацоўніцтва, напрыклад, стварэння сумесных прадпрыемстваў у Судане. Фактычна мы прапануем зборачную вытворчасць любой тэхнікі, якая можа спатрэбіцца Судану: аўтамабілі, аўтобусы, кар`ерная, сельскагаспадарчая тэхніка, электроніка, бытавыя прыборы", - растлумачыў ён. Беларусь не бачыць праблемы ў тым, што паміж дзвюма краінамі вялікая адлегласць.

"Беларусь - краіна з адкрытай эканомікай, мы павінны быць актыўныя на знешніх рынках. Мы павінны ўмець прадаваць больш за 65 працэнтаў свайго ВУП на знешніх рынках. І ў нас гэта атрымліваецца", - запэўніў віцэ-прэм`ер. Ён выказаў перакананне, што правядзенне трэцяга пасяджэння сумеснай беларуска-суданскай камісіі, якое адбылося сёння, і сустрэча ва ўрадзе Беларусі пасадзейнічае гандлёва-эканамічнаму і іншаму супрацоўніцтву дзвюх краін.

"У нас ёсць багаты вопыт работы ў многіх краінах зямнога шара, пачынаючы з Венесуэлы і заканчваючы Кітаем. Лічу, з вашай краінай у нас павінна атрымацца плённае супрацоўніцтва", - сказаў Уладзімір Сямашка.

"Судан багаты на ўрадлівыя землі. У сельскагаспадарчай вытворчасці Беларусь мае ўвесь неабходны набор машын для любых кліматычных умоў. Гэта тэхніка можа быць карысная ў Судане", - лічыць віцэ-прэм`ер.

У сваю чаргу Махамед Заед Авад падзякаваў беларускаму боку за высокі ўзровень арганізацыі прыёму дэлегацыі Судана і правядзення трэцяга пасяджэння сумеснай беларуска-суданскай камісіі.

27 красавіка 2016, Мінск
Юлія Огнева - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.04.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:782
 
Ключевые слова:
Беларусь-Судан Товарооборот Геологоразведка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме