https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Канада пачала здымаць санкцыі з Беларусі


Пра гэта 7 траўня паведаміла зьнешнепалітычнае ведамства краіны.
У Канадзе распачатая працэдура зьняцьця санкцый з Беларусі, якія былі накладзеныя ў 2006 годзе. 

Адпаведнае рашэньне ўрад Канады прыняў «у сьвятле апошніх пазытыўных зьменаў, якія назіраюцца ў Беларусі», цытуе заяву БелаПАН.

У прыватнасьці, Канада адзначае вызваленьне палітвязьняў і тое, што падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году ўлада не ўжывала запужваньні і гвалт адносна апанэнтаў. Таксама адзначаецца роля Беларусі ў аблягчэньні перамоваў аб спыненьні агню ва Ўкраіне ў 2014—2015 гадах.

У якасьці пераходнага кроку, які робіцца адразу, Канада аднаўляе выдачу ліцэнзій на экспарт у Беларусь тавараў і тэхналёгій, за выключэньнем тых, якія знаходзяцца пад асаблівым кантролем.

Далей Канада «працягне сачыць за разьвіцьцём сытуацыі ў Беларусі і падтрымліваць дыялёг з урадам Беларусі для прасоўваньня правоў чалавека і павагі да правоў грамадзянскай супольнасьці», паведамляе ўрад паўночна-амэрыканскай краіны.

Радыё Свабода, 8 траўня 2016
 
Дата публикации:08.05.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:659
 
Ключевые слова:
Канада Санкции Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме