https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Інфармацыі аб тым, што Беларусь не прытрымліваецца патрабаванняў ядзернай бяспекі пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, у Еўракамісіі няма


Аб гэтым 20 мая заявіў еўракамісар ад Літвы Віцяніс Андрукайціс.
"У нас няма звестак, на падставе якіх можна было б сцвярджаць, што Беларусь адмахваецца ад выканання стандартаў бяспекі", - сказаў ён. Паводле яго слоў, Еўракамісія і Мінск канструктыўна супрацоўнічаюць па гэтым пытанні.

"Беларусь улічвае ўсе выказваемыя рэкамендацыі", - сказаў Віцяніс Андрукайціс. Паводле слоў еўракамісара, кантроль будзе ажыццяўляцца і ў далейшым, як і на іншых такіх аб`ектах.

"Патрабаванні адзіныя як адносна атамнай электрастанцыі, што будуецца ў Фінляндыі, так і Беларускай АЭС. Двайных стандартаў у пытаннях бяспекі быць не можа", - адзначыў Віцяніс Андрукайціс.
_____________________________________

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з`яўляецца аб`яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АСЭ".

У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.


20 мая 2016, Вільнюс
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:20.05.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:549
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Строительство Стандарты безопасности Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме