https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь абсалютна адкрыта для кантактаў з міжнароднай супольнасцю пры будаўніцтве АЭС


Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык.
Беларусь абсалютна адкрыта для кантактаў з міжнароднай супольнасцю пры будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

"Беларусь абсалютна адкрыта для міжнароднай супольнасці, але мы супраць розных спекуляцый. Мы запрашаем калег на пляцоўку, каб кожны мог сваімі вачамі ўбачыць ход рэалізацыі гэтага праекта, не ўтойваючы нічога ад грамадскасці, у тым ліку ад літоўскай. Мы своечасова выходзім з адпаведнымі ініцыятывамі ў адрас літоўскага ўрада для правядзення кансультацый на любым узроўні", - сказаў Уладзімір Патупчык.

"Калі каму-небудзь трэба пераканацца, што на пляцоўцы ўсё менавіта так, як заяўляе беларускі бок, то мы гатовы запрашаць экспертаў, - адзначыў міністр. - І менавіта экспертныя заключэнні павінны быць у аснове любых заяў. Яшчэ раз паўтару - мы адкрыты і гатовы да кантакту". Уладзімір Патупчык акцэнтаваў увагу, што Беларусь будуе самую бяспечную атамную станцыю. Пры выбары праекта пытанням бяспекі ўдзялялася самая пільная ўвага.

"Мы вельмі сур`ёзна паставіліся да кожнага этапу, звязанага з будаўніцтвам АЭС, у тым ліку да пытанняў выбару пляцоўкі, з падрыхтоўкай інфраструктуры, нарматыўнай базы, кадраў, арганізацыі будаўнічага працэсу. І трэба адзначыць, што міжнародныя арганізацыі ў сферы атамнай энергетыкі пазітыўна ацэньваюць вопыт беларускага боку ў рэалізацыі праекта АЭС", - рэзюмаваў ён.

24 мая 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.05.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:690
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Строительство Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме