https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь з 1 студзеня 2016 года мае падставы плаціць больш нізкую цану на газ, чым аб`яўляе "Газпрам Трансгаз Беларусь"


Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Уладзімір Сямашка ў час адкрыцця Беларускага прамысловага форуму.
"З 1 студзеня гэтага года мы маем усе падставы, каб нашы суб`екты гаспадарання мелі больш нізкую цану, чым нам прад`яўляе суб`ект гаспадарання Беларусі са статусам замежнага прадпрыемства "Газпрам Трансгаз Беларусь", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Гаворачы аб абгрунтаванасці цаны на расійскі газ, віцэ-прэм`ер падкрэсліў, што гэта пытанне ўзаемаадносін суб`ектаў гаспадарання.

"Я не ведаю, чаму цяпер такі ажыятаж. Гэта адносіны нашых аблгазаў з ААТ "Газпрам Трансгаз Беларусь". "Газпрам Трансгаз Беларусь" падаў у арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце, лічачы, што аблгазы крыху недаплачваюць за той газ, які мы атрымліваем з 1 студзеня 2016 года. Але нашы галіновікі лічаць, што яны робяць абсалютна правільна і карэктна, таму што ў нас падпісана цэлая сістэма пагадненняў на ўзроўні ўрадаў дзвюх краін", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

Размова ідзе аб пагадненні ад 2010 года аб парадку доступу да паслуг пэўных манаполій, пагадненні ад 2011 года аб парадку фарміравання цэн на прыродны газ у Беларусі і дагаворы ад 29 мая 2014 года аб стварэнні ЕАЭС.

"Там усё дакладна распісана - калі, што, якія цэны дзейнічаюць, якія падыходы да фарміравання гэтых цэн ёсць", - канстатаваў віцэ-прэм`ер.

Раней Уладзімір Сямашка выказаў меркаванне, што ёсць істотныя падставы для зніжэння цаны на расійскі газ у 2016 годзе. Гэта пытанне 26 лютага пракаменціраваў журналістам і міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык.

"Ідзе сур`ёзная работа з расійскім бокам па гэтым пытанні", - адзначыў міністр. Тое, што кансультацыі па скідцы на газ для Беларусі будуць прадоўжаны, у канцы лютага пацвердзіў кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак.

3 мая 2016, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.05.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:597
 
Ключевые слова:
ЕАЭС Газпром Транзит Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме