https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У праграму інавацыйнага развіцця да 2020 года будуць закладзены прынцыпова новыя падыходы


Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін, каментуючы Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
"У новай праграме інавацыйнага развіцця, якая знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе, прадугледжана некалькі прынцыповых адрозненняў ад папярэдніх праграм. У прыватнасці, прадугледжваецца з`яўленне прамых крыніц фінансавання праектаў за кошт цэнтралізацыі інавацыйных фондаў", - растлумачыў ён.

Пры гэтым, падкрэсліў Аляксандр Шумілін, фінансаванне праектаў дзяржпраграмы на 2016-2020 гады за кошт сродкаў інавацыйных фондаў будзе ажыццяўляцца толькі пры ўмове выдзялення на гэтыя мэты часткі ўласных або пазыковых сродкаў.

"Другое адрозненне - канцэнтрацыя рэсурсаў на інавацыйных праектах, што грунтуюцца на распрацоўках 5-га і 6-га тэхналагічных укладаў. Так, з 66 праектаў праграмы 18 належаць да гэтых тэхналагічных укладаў, а аб`ём іх фінансавання складае 69 працэнтаў ад агульнага аб`ёму фінансавання", - адзначыў старшыня ДКНТ.

Важным момантам стане стварэнне венчурнай сістэмы фінансавання і павелічэнне фінансавання Беларускім інавацыйным фондам мерапрыемстваў праграмы. У сваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу кіраўнік дзяржавы даручыў ураду да 1 ліпеня 2016 года забяспечыць падрыхтоўку дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця, у якой павінны быць вызначаны ўсе ключавыя падыходы, прыярытэтныя напрамкі, першачарговыя меры і інструменты для фарміравання эканомікі ведаў.

"Ацэньваць дзейнасць інстытутаў інавацыйнага развіцця трэба не па затратным прынцыпе, а па рэальнай аддачы ад капіталаўкладанняў у навуковую сферу, каб яна сапраўды працавала на ўздым краіны, а не на задаволенне асабістай цікаўнасці вучоных за дзяржаўны кошт", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Гаворачы аб канкрэтных праектах, Аляксандр Шумілін паведаміў, што да 2020 года плануецца стварыць інавацыйна-прамысловы кластар высокіх тэхналогій у галіне складанай медыцынскай тэхнікі, а таксама інавацыйна-вытворчы цэнтр па выпуску вырабаў медыцынскага прызначэння. Будзе арганізавана вытворчасць кампазітных матэрыялаў на базе айчынных тэрмапластаў для экструзійнага 3D-друку, а таксама серыйная вытворчасць беспілотных авіяцыйных комплексаў і прамысловая вытворчасць, укараненне мікраўгнаення "Нанаплант".

"У "БелОМА" прадугледжваецца стварэнне вытворчасці оптаэлектроннай тэхнікі на базе цеплавізійных, лазерных сістэм. У нафтахімічнай прамысловасці будуць рэалізаваны праекты па будаўніцтве новага азотнага комплексу на "Гродна-Азот", стварэнні вытворчасці суцэльнаметалакордных шын радыяльнай канструкцыі на "Белшыне".

У будаўнічай галіне плануецца будаўніцтва завода па вытворчасці нятканых шума- і цеплаізалюючых матэрыялаў у Гродзенскай вобласці, стварэнне вытворчасці вентыляцыйна-рэкуператыўных установак прамысловага і бытавога прызначэння павышанай энергаэфектыўнасці", - расказаў ён.

Агульная сума фінансавання праектаў і мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы на 2016-2020 гады складае амаль Br160 трлн пры аб`ёме дзяржаўнай падтрымкі менш як 8 працэнтаў ад гэтай сумы (Br12,6 трлн).

27 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.04.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:481
 
Ключевые слова:
Программа развития Белаурсь-2020 Инновации Информационные технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме