https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі працягваецца эканамічны спад


У студзені—лютым у Беларусі прадоўжыўся эканамічны спад. За два месяцы валавы ўнутраны прадукт скараціўся на 4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года, сведчаць дадзеныя Белстата.
У грашовым выражэнні ВУП за студзень—люты 2016 года склаў 141,534 трлн. рублёў.

Нагадаем, афіцыйны прагноз беларускіх уладаў на 2016 год, зацверджаны ў снежні 2015 года, прадугледжваў рост ВУП на 0,3%. Прагноз уладаў быў падрыхтаваны з улікам таго, што сярэднегадавая цана нафты, ад якой залежыць эканамічная актыўнасць у Расіі і Беларусі, складзе 50 долараў за барэль. Разам з тым у студзені 2016-га цана нафты на сусветным рынку рэзка знізілася, і сёння складае каля 35—40 долараў за барэль.

Паводле звестак Белстата, за студзень—люты 2016 года вытворчасць прамысловай прадукцыі знізілася на 5,6% да 121,531 трлн. рублёў. Запасы гатовай прадукцыі склалі 36,8 трлн. рублёў, або 73,5% да сярэднямесячнага аб`ёму прамвытворчасці (у студзені—лютым 2015 года — 87,6%). Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб`ёме адгружанай прадукцыі склала 10,1% супраць 12% у студзені—лютым 2015 года.

Выпуск сельгаспрадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый вырас на 2,4% да 12,7 трлн. рублёў.

Інвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 24,6% і склалі 22,7 трлн. рублёў.

За два месяцы ўведзена ў эксплуатацыю 746,1 тыс. квадратных метраў жылля (на 25,2% менш за аналагічны леташні паказчык), у тым ліку з дзяржпадтрымкай — 183,8 тыс. (на 46,7% менш).

Перавозкі ў названы перыяд грузаў транспартам зменшыліся на 14,5% да 62,1 млн. тон, пасажыраў — на 5,9% да 326,9 млн. чалавек.

Рознічны тавараабарот знізіўся на 0,2% і склаў 53,9 трлн. рублёў, аптовы — на 8,6% і склаў 98,2 трлн. рублёў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 16 сакавіка 2016
 
Дата публикации:16.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:703
 
Ключевые слова:
Статистика ВВП
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме