https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка падтрымлівае паэтапнае павышэнне пенсійнага ўзросту ў Беларусі на тры гады


Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў 18 сакавіка, размаўляючы з працоўным калектывам СААТ "Камунарка". Фрагмент сустрэчы быў паказаны ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1.
"Я прыхільнік таго, каб пенсійны ўзрост павысіць спачатку на тры гады, кожны год па палавінцы. Не пакрыўдзіць людзей. Ну, паўгода вы прапрацуеце? І вось так мы спакойна, за шэсць-сем гадоў, зможам праглынуць гэтыя тры гады", — сказаў Лукашэнка.

Ён растлумачыў, чаму ў Беларусі вымушаныя пайсці на павышэнне пенсійнага ўзросту: "Заробак у людзей невысокі і не расце па краіне. А пенсійны фонд фарміруецца з зарплаты. Раз не расце зарплата, а кошты ўсё-ткі рухаюцца, такім чынам, хай на паўпрацэнта, на працэнт жыццёвы ўзровень падае".

Лукашэнка паведаміў пра дэфіцыт сродкаў у пенсійным фондзе і пра тое, што ён "вымушаны быў накіраваць у гэтым месяцы грошы з бюджэту на выплату пенсій". "Таму што ў пенсійным фондзе не хапае грошай, асабліва на рост пенсій. Стаіць пытанне: што рабіць? Памяншаць пенсіі? Дзе вы бачылі, каб пенсіі змяншалі? Нельга крыўдзіць людзей, таму мы на гэта пайсці не можам. Але і не гэта галоўнае. Вось для мяне, як бацькі, важна тое, каб мы на сваіх дзяцей гэтыя праблемы не перакладалі. Мы павінны пераварыць гэтыя праблемы самі", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама не бачыць вялікіх праблем у плане працоўных месцаў. "Створым мы працоўныя месцы і ствараем. Трэба напружыць і тых кіраўнікоў, якія павінны стварыць працоўныя месцы, і самім ствараць малыя, сярэднія, буйныя прадпрыемствы, каб працоўныя месцы новыя былі", — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы таксама расказаў, што ў свой час урад прапаноўваў яму ўвесці назапашвальную пенсійную сістэму, аднак ён не падтрымаў гэтую ініцыятыву. "Можа быць, калісьці наша грамадства саспее, каб разбурыць гэтую сістэму і пакінуць толькі назапашвальную", — цытуе Лукашэнку БелТА.

Нагадаем, 10 сакавіка на нарадзе па пытаннях развіцця пенсійнай сістэмы ўрад прапанаваў кіраўніку дзяржавы тры варыянты павышэння ў Беларусі пенсійнага ўзросту паэтапна з 1 студзеня 2017 года. Першы варыянт прадугледжвае выхад на пенсію жанчын у 60 гадоў і мужчын — у 65. На думку ўрада, гэта самы эканамічна прымальны варыянт, бо дае добрыя паказчыкі. У якасці другога варыянту разглядаецца магчымасць выхаду на пенсію жанчын у 60 гадоў, мужчын — у 63 гады. Трэці прадугледжвае ўвядзенне пенсійнага ўзросту з 58 гадоў для жанчын і 63 — для мужчын.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 18 сакавіка 2016
 
Дата публикации:18.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:717
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Пенсионный возраст Пенсия Бюджет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме