https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы маюць развіты ген прадпрымальніцтва


Такое меркаванне выказаў 7 красавіка саветнік прэзідэнта фонду "Сколкава" Пека Вільякайнен.
"Я буду гаварыць з пазіцыі бізнесмена, а не той функцыі, якую выконваю для расійскага ўрада. У мяне была магчымасць пераканацца, што жыхары Беларусі ў значна большай ступені маюць ген прадпрымальніцтва, чым, напрыклад, расійскія калегі", - сказаў саветнік.

Ён адзначыў, што ў такіх краінах, як Беларусь, няма нафтавых запасаў, прамысловасць не звязана непасрэдна з нафтай і даводзіцца займацца прадпрымальніцтвам і рабіць на гэта ўпор у будучым. "Мы будзем рады, калі вы (беларусы.) зможаце прыехаць на фінал Усерасійскага стартап-тура фонду "Сколкава" - Startup Village, які пройдзе 2-3 чэрвеня ў Маскве і збярэ больш як 12 тыс. удзельнікаў.

Гэта будзе добрая магчымасць для правядзення параўнальнага аналізу, на якім жа ўзроўні знаходзіцца цяпер прадпрымальніцтва ў Беларусі ў параўнанні з іншымі краінамі", - рэзюмаваў Пека Вільякайнен.

Саветнік таксама адзначыў, што задача фонду "Сколкава" - пераканаць простых людзей, у тым ліку членаў іх сем`яў, што трэба займацца сваім бізнесам.

Ён упэўнены, што трэба дзейнічаць, а не баяцца. Расійскі фонд "Сколкава" 7-8 красавіка праводзіць у Мінску стартап-тур. Сярод яго арганізатараў і партнёраў мерапрыемства - фонд "Сколкава", Фонд інфраструктурных і адукацыйных праграм, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Беларусі, Мінскі гарадскі тэхнапарк.

Да ўдзелу ў стартап-туры запрошаны студэнты, выкладчыкі, вучоныя і прадпрымальнікі з інавацыйнымі праектамі. Усе ўдзельнікі стартап-тура, якія прайшлі рэгістрацыю, атрымаюць сертыфікат удзельніка і новыя веды для паспяховай камерцыялізацыі інавацыйных праектаў.

БЕЛТА, 7 красавіка 2016
 
Дата публикации:07.04.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:709
 
Ключевые слова:
Сколково Стартап Предпринимательство Startup Village
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме