https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь з 1 красавіка павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза


Гэта рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 28 красавіка 2016 года нумар 249, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $39,5 да $54,9 за 1 т.

Пошліна на прамагонны бензін павялічыцца з $28 да $38,9 за 1 т, на таварныя бензіны - з $24 да $33,4 за 1 т. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $21,9 за 1 т (была $15,8).

Такая ж пошліна ўстаноўлена і адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 сакавіка. Тады яны былі паніжаны.

28 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:487
 
Ключевые слова:
Экспорт Нефтепродукты Пошлина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме