https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 30 краін маюць патрэбу ў знешняй харчовай дапамозе


Аб гэтым паведамляе Цэнтр навін ААН.
У выніку засухі, якую справакавала Эль-Ніньё, многія жыхары краін поўдня Афрыкі, а таксама Цэнтральнай Амерыкі і Карыбскага басейна сутыкнуліся з пагрозай сур`ёзнага недахопу прадуктаў харчавання.

Прагнозы на ўраджай на 2016 год у гэтых рэгіёнах далёка несуцяшальныя, гаворыцца ў новым дакладзе ФАО. Яго аўтары адзначаюць, што цяпер 34 краіны, у тым ліку 27 краін, размешчаных на Афрыканскім кантыненце, маюць патрэбу ў знешняй харчовай дапамозе. Паасобку ім не пад сілу справіцца з наступствамі засухі, паводкі і грамадзянскіх канфліктаў.

Сітуацыя з прадуктамі харчавання ў свеце пагаршаецца наступствамі грамадзянскіх канфліктаў, у тым ліку ў Сірыі, Емене і Іраку. У іншых частках свету прагноз на ўраджай у бягучым пасяўным сезоне (асабліва на ўраджай азімых у паўночным паўшар`і) - у цэлым спрыяльны. Згодна з раннімі прагнозамі, у 2016 годзе чакаецца добры ўраджай пшаніцы, у прыватнасці, у большасці краін Азіі.

10 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:711
 
Ключевые слова:
Засуха Урожай Продукты питания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме