https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Водазабеспячэнне ў Беларусі патаннее на 41,5 працэнта, водаадвядзенне - на 55,1 працэнта


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 сакавіка зацвердзіў тарыфы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі.
Па даручэнні кіраўніка дзяржавы рабочая група, сфарміраваная з прадстаўнікоў урада, КДК, Адміністрацыі Прэзідэнта, аблвыканкамаў, яшчэ раз разгледзела пытанні фарміравання тарыфаў на асноўныя ЖКП.

Як праінфармаваў журналістаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў, у выніку рабочая група прыйшла да высновы, што "прынцыпова ёсць магчымасць зніжэння тарыфаў па такіх паслугах, як водазабеспячэнне - на 41,5 працэнта, водаадвядзенне - на 55,1 працэнта, тэхабслугоўванне ліфта - фактычна на 30 працэнтаў.

Частка тарыфаў сваю плацежаздольнасць і аб`ектыўнасць пацвердзіла. Даклад па пытаннях аплаты жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву і адпаведны праект указа былі прадстаўлены сёння Прэзідэнту, і ён зацвердзіў тарыфы на асноўныя жыллёва-камунальныя паслугі, у тым ліку на водазабеспячэнне, водаадвядзенне, тэхнічнае абслугоўванне ліфта.

Папярэдне Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў падрабязна далажыць яму аб шляхах фарміравання сабекошту кожнай з паслуг.

У выніку кіраўнік дзяржавы прынцыпова адобрыў падыходы, выкладзеныя ў праекце ўказа па ЖКГ, і даручыў, каб у дакуменце былі вельмі дакладна і даступна прапісаны ўсе тарыфы на ўсе паслугі. Такім чынам, "кожны, памножыўшы свае паказчыкі прыбораў уліку або квадратныя метры сваёй жыллёвай плошчы, зможа падлічыць кошт паслуг ЖКГ па сваёй кватэры", растлумачыў міністр.

Чакаецца, што праект указа будзе падпісаны ў бліжэйшы час. Пры гэтым даручана распрацаваць даступнае рахунак-паведамленне для грамадзян, каб кожны змог праверыць паказанні, якія выстаўляе жыллёва-эксплуатацыйная арганізацыя. "Мы будзем старацца спрасціць знешні выгляд жыроўкі", - дадаў Аляксандр Церахаў.

14 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:605
 
Ключевые слова:
Ценообразование Жилищно-коммунальное хозяйство Тарифы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме