https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праект Беларускай АЭС выключае негатыўнае ўздзеянне на Вілію і Нёман


Аб гэтым паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк у інтэрв`ю літоўскай газеце Lietuvos Rytas.
"Калі мы распрацоўвалі праект будаўніцтва Беларускай АЭС, мы яшчэ на пачатковым этапе прынялі неабходныя рашэнні, якія даюць магчымасць выключыць негатыўнае ўздзеянне на рэкі Вілія і Нёман. На станцыі будзе выкарыстоўвацца замкнёная абаротная сістэма ахалоджвання. Вада з Віліі будзе выкарыстоўвацца для першаснага запаўнення сістэм ахалоджвання, а затым для запаўнення страт ад выпарэння. Аб`ёмы забору вады з Віліі ніяк не паўплываюць на ўзровень і водны баланс ракі", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Паводле яго слоў, скідванне ў Вілію забруджанай радыенуклідамі вады выключана. Па-першае, сістэма ахалоджвання рэактараў з`яўляецца замкнёнай, гэта значыць усе сцёкі пасля апрацоўкі вяртаюцца назад у гэту сістэму. Па-другое, прадугледжаны ахоўныя бар`еры, што перашкаджаюць пранікненню радыенуклідаў у грунтавыя воды. Па-трэцяе, прадугледжана сістэма маніторынгу і аховы, якая дае магчымасць кантраляваць колькасць радыеактыўных рэчыўваў і, пры неабходнасці, праводзіць водаачыстку. Адзіная вада, якая будзе адводзіцца ад Беларускай АЭС у Вілію, гэта лішкі ад ахаладжальных вежаў - градзірняў.

"Гэта звычайная вада, якая да гэтага бярэцца з Віліі і якая не мае кантакту з радыеактыўным контурам. Яе аб`ём будзе нязначным, і, зразумела, яе якасць будзе кантралявацца, каб не дапусціць забруджвання экасістэмы Віліі і Нёмана", - растлумачыў Міхаіл Міхадзюк.

Такая тэхналогія ахалоджвання прымяняецца ва ўсім свеце, на ўсіх цеплавых і атамных станцыях, што працуюць па замкнёнай схеме водазабеспячэння з выкарыстаннем градзірняў.

"Па выніках ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) Беларускай АЭС мы прынялі дадатковыя меры, каб пазбегнуць цеплавога ўздзеяння адводзімай вады на Вілію. Для гэтага мы прадугледзелі дадатковае збудаванне, якое дае магчымасць прывесці тэмпературу адводзімай вады да натуральнай для адпаведнай пары года", - дадаў Міхаіл Міхадзюк.

3 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:478
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Экология Латвия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме