https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі зацверджаныя новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) і мінімальнага спажывецкага бюджэту (МСБ)


Новыя памеры будуць дзейнічаць з 1 лютага па 30 красавіка 2016 года.
Згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 5 ад 20 студзеня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, БПМ у сярэднім на душу насельніцтва павялічыцца на 1,4% і складзе 1.591.310 рублёў; для працаздольнага насельніцтва — 1.751.560 рублёў; для пенсіянераў — 1.213.110 рублёў; для студэнтаў — 1.539.810 рублёў; для дзяцей да трох гадоў — 1.010.500 рублёў; для дзяцей ад трох да шасці гадоў — 1.415.810 рублёў; для дзяцей ад шасці да 18 гадоў — 1.741.220 рублёў.

БПМ служыць асновай для ўстанаўлення мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, розных надбавак да пенсій, некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем`ям, якія выхоўваюць дзяцей, і іншых сацыяльных выплат.

Новыя памеры мінімальнага спажывецкага бюджэту (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп таксама будуць дзейнічаць з 1 лютага па 30 красавіка 2016 года. Адпаведная пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 5 ад 20 студзеня апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Новы памер МСБ у сярэднім на 3% перавышае ранейшы нарматыў. У разліку на месяц МСБ складзе: 2.574.730 рублёў — на аднаго члена сям`і з чатырох чалавек; 2.821.800 рублёў — на аднаго члена маладой сям`і з трох чалавек; 3.307.170 рублёў — для працаздольнага насельніцтва; 2.587.070 рублёў — для пенсіянераў; 2.495.160 рублёў — для студэнтаў; 2.084.070 рублёў — для дзяцей да трох гадоў; 2.773.610 рублёў — для дзяцей ад трох да шасці гадоў; 2.819.300 рублёў — для дзяцей ад шасці да 18 гадоў.

МСБ уяўляе сабой "выдаткі на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэбнасцяў чалавека". Гэты паказчык прымяняецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання зменаў узроўню жыцця насельніцтва і ўзмацнення сацыяльнай падтрымкі маламаёмных грамадзян. Акрамя таго, сярэднедушавы МСБ сям`і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва або набыццё жылых памяшканняў, іх капітальны рамонт і рэканструкцыю.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 студзеня 2016
 
Дата публикации:28.01.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:692
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Прожиточный минимум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме