https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Абавязковая сертыфікацыя паслуг СТА адменена ў Беларусі


Аб гэтым паведаміла прэс-сакратар Міністэрства гандлю Алена Маліноўская.
У Беларусі адменена абавязковая сертыфікацыя асобных бытавых паслуг.  Размова ідзе аб цырульніцкіх паслугах, а таксама паслугах хімчысткі, рамонту і тэхабслугоўвання бытавой радыёэлектроннай апаратуры, электрабытавых машын і прыбораў, транспартных сродкаў.

Паводле слоў Алены Маліноўскай, з 1 студзеня 2016 года абавязковаму пацвярджэнню адпаведнасці падлягаюць толькі аб`екты ацэнкі адпаведнасці, адносна якіх устаноўлены патрабаванні тэхнічных рэгламентаў. Цяпер у Беларусі тэхнічныя рэгламенты на вышэйпералічаныя віды бытавых паслуг адсутнічаюць.

Разам з тым, гэта не адмяняе дзеянне шэрага нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных, што рэгулююць дзейнасць суб`ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі. Так, адносіны паміж выканаўцамі і спажыўцамі ў сферы бытавога абслугоўвання рэгулююцца Правіламі бытавога абслугоўвання спажыўцоў, якія ў тым ліку вызначаюць асаблівасці аказання паслуг цырульніцкіх, па хімічнай чыстцы, рамонце электрабытавых тавараў, тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў.

Таксама на гэтыя віды паслуг распаўсюджваецца дзеянне тэхнічных нарматыўных прававых актаў, якімі ўстанаўліваюцца тэхнічныя патрабаванні да аказання бытавых паслуг, патрабаванні бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя.

5 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.01.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:627
 
Ключевые слова:
Сертификация Малый бизнес Предпринимательство Бытовое обслуживание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме