https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены, што Беларусь пераадолее негатыўныя наступствы сусветнага крызісу


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 15 студзеня на афіцыйным прыёме ад імя Прэзідэнта Беларусі з нагоды старога Новага года.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што стары Новы год вянчае чараду калядных і навагодніх свят. "Не скрыю, маё запаветнае жаданне ў тым, каб гэты год стаў прарыўным і адкрыў новы этап развіцця краіны, каб мы пераадолелі негатыўныя наступствы сусветнага крызісу і значна павысілі ўзровень жыцця людзей, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Веру не ў цуд, у нашы сілы і здольнасці. Мы гэта зможам, калі ўсе разам будзем працаваць з поўнай аддачай і бачыць перад сабой мэту, пераадольваючы цяжкасці і складанасці, будзем ісці. І ні ў якім выпадку - не спыняцца".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў прытчу з Евангелля: "Апостал Пётр у цвёрдай веры ішоў па бушуючым моры, нібы па сушы. Але як толькі пахіснулася яго вера, ён пачаў тануць. Калі Хрыстос яго ўратаваў, то сказаў яму: "Малаверны! Навошта ты засумняваўся?".

Таму, як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, трэба без сумнення рухацца да мэты, але не напралом. "Вось так і ў нашым жыцці. Выбралі свой курс, трэба яго трымацца, не паддаваючыся ніякім сумненням і страхам. Тады нашаму караблю не будзе страшны ніякі шторм. Смеласць, настойлівасць бяруць гарады - вось дэвіз, які пакінула нам у спадчыну наша пакаленне пераможцаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт падкрэсліў, што Бог надзяліў нас правам жыць на цудоўнай зямлі, а на добрай зямлі і добрая надзея, як сведчыць народная мудрасць.

"Дык няхай жа здзейсняцца ўсе добрыя надзеі, каб наша Беларусь заўсёды заставалася квітнеючым, цудоўным краем, які за хараство і святасць беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч назваў "Зямлёй пад белымі крыламі". Няхай у нашых дамах пануюць узаемаразуменне, дабрабыт і любоў. А на роднай зямлі - абавязкова мір і працвітанне", - пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

15 студзеня 2016, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.01.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:645
 
Ключевые слова:
Новый год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме