https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь разлічвае давесці ўзровень партнёрства з Індыяй да стратэгічнага


Аб гэтым заявіў 27 лістапада ў Мінску прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з паслом Індыі ў Мінску Панкаджам Саксенам.
"Мы традыцыйна разглядаем адносіны з Індыяй як найважнейшы кірунак нашай знешняй палітыкі не толькі ў Азіяцкім рэгіёне, але і ў сусветным маштабе. Мы высока цэнім наяўныя дружалюбныя сувязі паміж нашымі краінамі і шчыра імкнемся развіваць. Мы спадзяемся давесці ўзровень нашага партнёрства да стратэгічнага", — цытуе Кабякова прэс-служба ўрада. 

Прэм`ер-міністр канстатаваў, што сёлета адбыўся візіт прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы ў Беларусь, шэраг дасягнутых дамоўленасцяў атрымалі далейшае развіццё. "Важным з`яўляецца рашэнне аб адкрыцці Індыяй крэдытнай лініі для фінансавання праектаў у Беларусі", — сказаў ён. 

Паводле слоў Кабякова, Беларусь першачарговую ўвагу надае развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. У 2014 годзе аб`ём узаемнага тавараабароту перавысіў 400 млн. долараў, што на 13,5% больш, чым у 2013-м. "Сёлета мы таксама атрымалі 20-працэнтны рост. Аднак трэба прызнаць, што 0,5 млрд. долараў — гэта не ўзровень, які б адпавядаў патэнцыялу абедзвюх краін", — зазначыў ён. У сувязі з гэтым прэм`ер-міністр запэўніў, што "Беларусь прыкладзе ўсе намаганні для пашырэння гандлёва-эканамічных адносінаў". 

Беларусь разлічвае на павелічэнне паставак калійных угнаенняў, прадукцыі машынабудавання ў Індыю і на тое, што на беларускі рынак прыйдуць індыйскія фармацэўтычныя кампаніі, сказаў Кабякоў. 

Неад`емным складнікам супрацоўніцтва Беларусі і Індыі з`яўляецца ўзаемадзеянне ў  адукацыйнай і навукова-тэхнічнай сферах. 

Прэм`ер-міністр выказаў удзячнасць індыйскаму боку за ўключэнне Беларусі ў спіс краін — удзельніц міжнароднай праграмы Індыйскага тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва (ПЕС).

"Беларусь гатовая прапанаваць Індыі свае напрацоўкі ў розных сферах даследаванняў. Добрым прыкладам у гэтым сэнсе з`яўляецца экспарт беларускіх аэракасмічных і оптыка-лазерных тэхналогій у Індыю. Хочацца верыць, што гэтыя і іншыя кірункі таксама атрымаюць сваё развіццё", — зазначыў Кабякоў. 

Ён запэўніў, што ўрад Беларусі гатовы падтрымаць ініцыятывы індыйскага боку па любых узаемавыгадных праектах у розных сферах.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 лістапада 2015
 
Дата публикации:27.11.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:621
 
Ключевые слова:
Беларусь-Индия Сотрудничество Товарооборот Исследования Инновации Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме