Асноўная частка знешняга доўгу Беларусі па-ранейшаму прадстаўлена доўгатэрміновымі абавязацельствамі (73,5%), што сведчыць аб невысокіх рызыках у сферы знешнедаўгавога фінансавання.
У адносінах да ВУП знешні доўг скараціўся з 54, 3% на 1 студзеня 2023 года да 50, 5% на 1 красавіка, пры гэтым знешні доўг на душу насельніцтва паменшыўся з $4, 3 тыс.да $4, 1 тыс. адпаведна.
Такім чынам, дынаміка паказчыкаў па знешніх абавязацельствах сведчыць аб зніжэнні пазыковай нагрузкі на эканоміку краіны.
Звязда, 15 чэрвеня 2023