https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь і Пакістан зацікаўлены ў развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва


Аб гэтым паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта па інфармацыі і сувязям з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк.
У межах візіту ў Беларусь 5—12 жніўня дэлегацыя Міністэрства абароннай прамысловасці Пакістана пад кіраўніцтвам федэральнага міністра Рана Танвіра Хусейна ўзяла ўдзел у першым пасяджэнні сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, наведала шэраг прадпрыемстваў абароннага сектара эканомікі, дзе азнаёмілася з магчымасцямі стварэння і вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння. 

Напярэдадні пасяджэння адбылася сустрэча старшыні Дзяржкамваенпрама Сяргея Гурулёва з кіраўніком пакістанскай дэлегацыі. Яны пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці двухбаковага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, вызначылі прыярытэтныя кірункі сумеснай працы на найбліжэйшую перспектыву. 

Падчас першага пасяджэння камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве бакі разгледзелі парадак сумеснай працы па рэалізацыі міжурадавага пагаднення аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, падпісанага ў Ісламабадзе 29 мая 2015 года, а таксама абмеркавалі пытанні рэалізацыі шэрагу сумесных праектаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2015
 
Дата публикации:13.08.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:787
 
Ключевые слова:
Беларусь-Пакистан Товарооборот Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме