https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для другога этапу мадэрнізацыі Аршанскага лёнакамбіната будзе прыцягнуты крэдыт "Эксімбанка" Кітая на суму каля 52 млн. долараў


Гэта вынікае з апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ўказа прэзідэнта ад 21 ліпеня № 335.
Кантракт на другі этап мадэрнізацыі лёнакамбіната з кітайскай кампаніяй CITIC Construction — у ліку іншых дакументаў, падпісаных у Мінску 10 мая падчас Беларуска-кітайскага бізнес-форуму ў межах візіту старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Сума кітайскага крэдыту складзе 51 млн. 834,7 тыс. долараў ЗША, тэрмін яго пагашэння — 15 гадоў. Пры гэтым пагашэнне крэдыту будзе адбывацца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Апрача таго, сума, эквівалентная 9,1 млн. долараў ЗША, будзе выдзелена Аршанскаму лёнакамбінату з дзяржаўнага мэтавага фонду нацыянальнага развіцця.

Згодна з указам да канца 2017 года ад увазных мытных пошлін і ПДК вызваляюцца камплектуючыя, матэрыялы і абсталяванне для рэалізацыі гэтага інвестпраекта, што ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі. Апрача таго, на такі ж тэрмін ад ПДК вызваляюцца абароты па рэалізацыі кітайскай кампаніяй тавараў, работ, паслуг і маёмасных правоў.

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якіх кітайская кампанія можа прыцягваць падчас мадэрнізацыі лёнакамбіната, вызваляюцца ад уплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволаў на часовае пражыванне ў Беларусі.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 24 ліпеня 2015
 
Дата публикации:24.07.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:699
 
Ключевые слова:
Ворша Модернизация Инвестиции Беларусь-Китай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме