https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі назваў АЭС, што будуецца пад Астраўцом, "найлепшай у свеце станцыяй"


Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, АЭС, якая будуецца, — добры ўзор атамнай электрастанцыі.
"Найлепшая ў свеце станцыя будуецца", — заявіў кіраўнік дзяржавы 27 ліпеня падчас даклада па пытаннях падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі і выдзялення дзяржаўнага жылля ўдзельнікам будаўніцтва і эксплуатацыі Беларускай атамнай электрастанцыі.

"Расія хоча на прыкладзе гэтай станцыі паказаць разам з намі, якія атамныя станцыі павінны быць у будучыні", — цытуе Аляксандра Лукашэнку яго прэс-служба. 

Лукашэнка нагадаў, што першы энергаблок станцыі павінен быць здадзены ў 2018 годзе, другі — у 2020-м. "Спадзяюся, што вы да мяне не прыйдзеце бліжэй да 2018 года (можа, да іншага прэзідэнта), каб перанесці тэрміны", — сказаў ён. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што фарсіраваць тэрміны будаўніцтва ні ў якім разе нельга — усё трэба рабіць "якасна і прыстойна". 

Лукашэнка таксама запатрабаваў пры забеспячэнні жыллём спецыялістаў станцыі "не адрывацца ад рэалій" і не раздаваць бясплатныя кватэры. Паводле яго слоў, уносяцца розныя прапановы для замацавання кадраў, але "ніякага вылучэння быць не павінна". "Там зарплата будзе прыстойная ў рабацяг, сярэдняга і вышэйшага звяна. Як усюды ў свеце, такія спецыялісты аплачваюцца высока. Таму трэба арыентавацца на тое, што нейкія сродкі яны ў стане плаціць за жыллё. Скажам, за арэнднае", — сказаў Лукашэнка. 

"Трэба людзям гаварыць, што яны прыйдуць на вельмі перспектыўнае месца працы з добрай зарплатай, і мы будзем падтрымліваць іх у гэтым плане. Але трэба несці і сацыяльную нагрузку, і сацыяльную адказнасць. Гэта таксама не трэба забываць", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 

Ён заявіў, што пры падрыхтоўцы спецыялістаў для АЭС Беларусь будзе арыентавацца на вопыт Расіі. "Гэта вельмі добры і перадавы вопыт у свеце. Навучанне трэба будаваць зыходзячы з вопыту Расіі, але рабіць гэта больш якасна і адказна", — сказаў Лукашэнка. 

Паводле яго слоў, працаваць на БелАЭС будуць галоўным чынам беларусы, за выключэннем ключавых спецыялістаў, якіх будуць запрашаць. "Мы іх запрашаем падчас будаўніцтва з-за мяжы, галоўным чынам з Расіі, бо гэта — узор расійскай станцыі", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Па меры ўводу станцыі ў эксплуатацыю расійскія спецыялісты, паводле слоў Лукашэнкі, будуць замяшчацца тымі, хто рыхтаваўся ў беларускіх ВНУ. 

З-за аб`ектыўных прычын у Беларусі пакуль няма магчымасці рыхтаваць аспірантаў і магістраў у сферы ядзернай энергетыкі. У краіне пакуль не сфарміраваная навуковая школа па эксплуатацыі атамнай электрастанцыі, канстатаваў Лукашэнка. 

"Нашы ВНУ вядуць падрыхтоўку спецыялістаў, але аспірантаў і магістраў мы рыхтаваць не можам, таму што патрэбныя кадры высокай кваліфікацыі. У нас пакуль такіх людзей ці няма, ці іх адзінкі. Таму мы, выкарыстоўваючы расійскі вопыт працы на атамнай станцыі расійскага ўзору, павінны ўсё ж арыентавацца на падрыхтоўку кадраў высокай кваліфікацыі ў Расійскай Федэрацыі. Лішніх людзей мы там рыхтаваць не будзем, таму што гэта таксама мерапрыемства не таннае, але гэта працэс перамоў", — адзначыў Лукашэнка. 

Паводле яго слоў, у Беларусі напрацавалі кірункі падрыхтоўкі спецыялістаў. "Мы ведаем, як гэта рабіць і за якія грошы", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Мінск, 27 ліпеня 2015
 
Дата публикации:27.07.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:773
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Энергетика Строительство Беларусь-Россия Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме