https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь з 23 чэрвеня часова абмяжуе ўвоз і транзіт птушкі з ЗША


Аб гэтым паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча са спасылкай на інфармацыю Міжнароднага эпізаатычнага бюро.
Новыя выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып (Н5) зарэгістраваны на тэрыторыі 16 штатаў у ЗША.

У сувязі з шырокім распаўсюджваннем захворвання з 23 чэрвеня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз і транзіт па тэрыторыі Беларусі са Злучаных Штатаў Амерыкі жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, дзікіх, заапаркавых і цыркавых жывёл, мяса птушкі, харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху і пер`я, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, кармоў расліннага паходжання, паляўнічых трафеяў (птушынай дзічыны), а таксама былога ва ўжыванні абсталявання для перавозкі, утрымання, забою і разбірання птушкі.

Таксама адмяняюцца ўсе выдадзеныя раней дазволы на ўвоз і транзіт па тэрыторыі рэспублікі вышэйназваных тавараў з ЗША.

Грып птушак - кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца прыгнечанасцю, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання, працякае з рознай ступенню цяжкасці (ад бессімптомнай інфекцыі да цяжкіх генералізаваных форм септыцэміі). Эканамічны ўрон ад гэтага захворвання вялікі ў сувязі з масавай гібеллю захварэўшых птушак, неабходнасцю правядзення строгіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворай птушкі.

22 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.06.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:759
 
Ключевые слова:
Птичий грипп США Мясо птицы Санитария Ветеринария
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме