https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах паміж Беларуссю і Казахстанам гатова да падпісання


Аб гэтым паведаміў кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Пётр Віцязь.
"Пагадненне ўжо гатова да падпісання, мы хочам прымеркаваць яго да сустрэчы вышэйшага кіраўніцтва нашых дзяржаў - прэзідэнтаў або прэм`ер-міністраў. Калі гэта адбудзецца, ад нас не залежыць", - растлумачыў ён.

Паводле слоў Пятра Віцязя, пагадненне ўключае шэраг напрамкаў сумеснай работы. "Мы збіраемся абменьвацца інфармацыяй ва ўсіх сферах, дапамагаць адзін аднаму ў галіне зандзіравання Зямлі, распрацоўкі новых праграм, апрацоўкі атрыманай інфармацыі і падрыхтоўкі кадраў. Акрамя таго, плануем прапанаваць партнёрам з Казахстана ўвайсці ў якасці аператара ў наша сумеснае з Расіяй прадпрыемства "Міжнародныя касмічныя тэхналогіі", - адзначыў ён.

Пасяджэнне казахстанска-беларускай рабочай групы па прапрацоўцы пытанняў супрацоўніцтва ў касмічнай сферы прайшло ў Астане ў канцы мінулага тыдня. Наступнае пасяджэнне рабочай групы плануецца правесці ў другім паўгоддзі ў Мінску.

1 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.04.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:973
 
Ключевые слова:
Беларусь-Казахстан Космос Международные космические технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме