Уласны рынак лёгкая прамысловасць Беларусі, паводле слоў прэм`ер-міністра, аддала "нашым партнёрам, суседзям і вельмі далёкім ад нас краінам".
"Нягледзячы на тое, што ў іх такая няпростая лагістыка, тым не менш, яны з`яўляюцца даволі канкурэнтнымі", - адзначыў Андрэй Кабякоў.
Прэм`ер-міністр нагадаў, што 17 сакавіка кіраўнік дзяржавы правёў нараду па пытаннях рэгулявання і развіцця асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці. Сур`ёзна і рэльефна былі паказаны недахопы, якія існуюць у лёгкай прамысловасці. Адзін з найбольш істотных - нягібкасць у адносінах да спажывецкага попыту, адзначыў Андрэй Кабякоў. "У прынцыпе прадукцыю рабіць мы ўмеем і добрай якасці. Па якасці практычна пытанняў не было. Былі ў асноўным пытанні наконт асартыменту, прапанавання, магчымасці выбару і гэтак далей", - сказаў кіраўнік урада.
У сувязі з гэтым ён арыентаваў "Беллегпрам" на тое, каб адначасова з заваяваннем знешніх рынкаў эфектыўна працаваць на ўласным. "Заўсёды трэба думаць аб тым, як прадаваць там, дзе ты непасрэдна вырабляеш. Калі не зможаш канкурэнтна працаваць у сябе, то, зразумела, вынік не знешніх рынках не будзе лепшы", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.
На пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў быў разгледжаны ход выканання комплекснай праграмы развіцця лёгкай прамысловасці на 2011-2015 гады з перспектывай да 2020 года. Пытанне абмяркоўвалася з улікам задач, пастаўленых Прэзідэнтам на нарадзе 17 сакавіка. Акрамя таго, удзельнікі нарады абмеркавалі меры па скарачэнні запасаў гатовай прадукцыі, зніжэнні дэбіторскай запазычанасці, росце экспарту і фінансавай устойлівасці арганізацый "Беллегпрама".
24 сакавіка 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
24 сакавіка 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА