Праграма супрацоўніцтва паміж МВФ і Украінай разлічана на чатыры гады. Хутка яна будзе перададзена на зацвярджэнне Савета кіраўнікоў Фонду, паведамляе Цэнтр навін ААН.
"Місія МВФ у ходзе работы ў Кіеве дасягнула пагаднення з украінскім урадам па новай праграме эканамічных рэформ, якая будзе падмацавана пашыраным крэдытаваннем у памеры $17,5 млрд або 15,5 млрд еўра ад МВФ, а таксама дадатковымі рэсурсамі з боку міжнароднай супольнасці", - заявіла Крысцін Лагард.
Яна падкрэсліла, што мае намер прапанаваць новую праграму супрацоўніцтва па Украіне на зацвярджэнне Савета кіраўнікоў МВФ. У МВФ настойліва рэкамендуюць Украіне ажыццяўляць глыбокія эканамічныя рэформы і дабівацца павышэння стандартаў жыцця насельніцтва краіны.
"Гэта амбіцыйная праграма. І яна не пазбаўлена рызыкі. Але гэта таксама рэалістычная праграма, і яе эфектыўнае ажыццяўленне, пасля разгляду і зацвярджэння Саветам кіраўнікоў, можа стаць паваротным момантам для Украіны", - Крысцін Лагард.
12 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
12 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА