https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Цана еўрабондаў аднавілася пасля растлумачэнняў Мінфіна аб сітуацыі з дзярждоўгам


Цана пяцігадовых беларускіх еўрааблігацый, якая рэзка знізілася 29 студзеня, вярнулася на ранейшы ўзровень пасля растлумачэнняў Міністэрства фінансаў Беларусі аб сітуацыі з дзярждоўгам.
Згодна са звесткамі Штутгарцкай фондавай біржы, вечарам 30 студзеня і раніцай у панядзелак 2 лютага пяцігадовыя беларускія еўрабонды таргаваліся па цане 90—92% ад наміналу. Такім чынам, кошт беларускіх еўрааблігацый практычна вярнуўся да таго ўзроўню, які быў зафіксаваны да пачатку прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі 29 студзеня. 

Нагадаем, адказваючы на пытанні журналістаў, беларускі кіраўнік заявіў пра магчымую рэструктурызацыю знешняга дзярждоўгу. "Калі цяжка будзе, мы будзем весці дыялог аб рэструктурызацыі доўгу", — сказаў Лукашэнка. 

Пасля гэтай заявы цана беларускіх еўрабондаў упала да 60—70% ад наміналу. Даведаўшыся пра гэта падчас прэс-канферэнцыі, якая доўжылася больш за сем гадзін, Лукашэнка заклікаў інвестараў не хвалявацца. Магчымая не рэструктурызацыя, а рэфінансаванне знешняга дзярждоўгу, падкрэсліў ён. "Я тут загаварыў аб тым, што мы хацелі б рэфінансаваць наш знешні доўг, і тут мне перадаюць, што трымальнікі нашых аблігацый… еўрабондаў хвалююцца. Думаюць, што ў нас тут ледзь не дэфолт", — адзначыў Лукашэнка і запэўніў, што Беларусь заўсёды будзе плаціць па даўгах своечасова. 

Міністэрства фінансаў, рэагуючы на падзенне каціровак беларускіх еўрабондаў, вечарам 29 студзеня заявіла, што "Рэспубліка Беларусь мае неабходны аб`ём рэсурсаў і набор фінансавых інструментаў для безумоўнага выканання сваіх пазыковых абавязацельстваў у 2015 годзе". 

"Пытанне рэструктурызацыі доўгу не разглядаецца. Урад сумесна з Нацыянальным банкам праводзіць працу па прыцягненні сродкаў для рэфінансавання часткі пазыковых абавязацельстваў як за кошт размяшчэння дзяржаўных аблігацый на знешніх і ўнутраных рынках, так і міждзяржаўных пазык", — гаварылася ў заяве Мінфіна. 

Два выпускі еўрааблігацый — пяцігадовых і сямігадовых на агульную суму 1,8 млрд. долараў — Беларусь размясціла ў 2010 і 2011 гадах. Размяшчэнне еўрааблігацый беларускія ўлады разглядаюць як адзін з інструментаў прыцягнення запазычанняў на знешніх рынках. Летам гэтага года Беларусь павінна пагасіць пяцігадовы выпуск еўрааблігацый.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2015
 
Дата публикации:02.02.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:964
 
Ключевые слова:
Финансы Евробонды Рефинансирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме