https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Газпрам" не пакідае Беларусь


Аб гэтым у эфіры тэлеканала АНТ заявіў прэс-сакратар кампаніі Сяргей Купрыянаў.
ААТ "Газпрам" не пакідае Беларусь і выканае абавязацельствы наконт будаўніцтва ў Мінску офіснага цэнтра на месцы знесенага аўтавакзала "Маскоўскі" і развязкі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава. 

"Мяркуючы па той колькасці пытанняў, якія нам задаюць, склалася памылковае ўражанне адносна таго, што ўяўляе сабой прадстаўніцтва "Газпрама" ў Мінску. Робіцца вывад, што мы пакідаем Беларусь, што зусім не так", - канстатаваў Сяргей Купрыянаў. Паводле яго слоў, прадстаўніцтва кампаніі ў Мінску працавала даволі даўно, яшчэ да таго, як "Белтрансгаз" увайшоў у склад "Газпрама". "Цяпер гэта 100 працэнтаў наша даччыная кампанія пад назвай "Газпрам трансгаз Беларусь", і ўсе бізнес-функцыі сканцэнтраваны менавіта там. Неабходнасці ўтрымліваць яшчэ і прадстаўніцтва няма", - растлумачыў Сяргей Купрыянаў.

Што датычыцца ўзятых "Газпрамам" абавязацельстваў наконт будаўніцтва ў Мінску офіснага цэнтра на месцы знесенага аўтавакзала "Маскоўскі" і развязкі на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава Сяргей Купрыянаў адзначыў, што яны будуць поўнасцю выкананы. "Ніякія нашы стратэгічныя доўгатэрміновыя планы ў Беларусі не змяняюцца. Гэта ніяк не паўплывае на нашы планы наконт будаўніцтва буйнога офіснага цэнтра ў Мінску. Сказалі нам пабудаваць, значыць, пабудуем", - падкрэсліў ён.

Інфармацыю пацвердзіў і старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. "Я не праводжу паралелі і не звязваю ліквідацыю прадстаўніцтва і нашу сумесную работу. У нас будзе і развязка, і вышынны будынак", - канстатаваў мэр беларускай сталіцы.

26 студзеня 2015, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
 
Дата публикации:26.01.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1032
 
Ключевые слова:
Газпром Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме