https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь часова абмежавала пастаўкі птушкі з Японіі і ЗША


Пра гэта паведамілі ў дэпартаменце ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарча.
Згодна з інфармацыяй Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі прэфектуры Сага (Японія), а таксама штатаў Айдаха, Вашынгтон, Арэгон, Каліфорнія і Юта Злучаных Штатаў Амерыкі зарэгістраваны выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып (Н5).

У сувязі з гэтым з 27 студзеня ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз у рэспубліку з вышэйпералічаных адміністрацыйных тэрыторый жывой птушкі, інкубацыйнага яйка, мяса птушкі, харчовых прадуктаў перапрацоўкі курынага яйка, пуху і пер`я, кармоў і кармавых дабавак з птушкі, кармоў расліннага паходжання, паляўнічых трафеяў (птушынай дзічыны), а таксама былога ва ўжыванні абсталявання для перавозкі, утрымання, забою і разбірання птушкі. 

Адначасова адмяняюцца ўсе выдадзеныя раней дазволы на ўвоз у Беларусь вышэйназваных тавараў з прэфектуры Сага (Японія), штатаў Айдаха, Вашынгтон, Арэгон, Каліфорнія і Юта (ЗША).

Грып птушак - кантагіёзная хвароба, якая характарызуецца прыгнечанасцю, ацёкамі, пашкоджаннем органаў дыхання, стрававання, працякае з рознай ступенню цяжкасці (ад бессімптомнай інфекцыі да цяжкіх генералізаваных форм септыцэміі). Эканамічны ўрон ад гэтага захворвання вялікі ў сувязі з масавай гібеллю захварэўшых птушак, неабходнасцю правядзення строгіх каранцінных і ветэрынарна-санітарных мерапрыемстваў, уключаючы знішчэнне хворай птушкі.

27 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.01.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:790
 
Ключевые слова:
Карантин Санитария Импорт Птичий грипп (Н5)
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме