https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Краіны СНД падрыхтуюць план сумесных дзеянняў па мінімізацыі негатыўных наступстваў фінансавага крызісу ў Расіі


Аб гэтым заявіў 16 снежня ў Мінску выканаўчы сакратар Садружнасці Сяргей Лебедзеў.
Сяргей Лебедзеў браў удзел у апошнім сёлета пасяджэнні савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД. 

Лебедзеў нагадаў, што ў 2008 годзе, у разгар сусветнага фінансавага крызісу, паводле рашэння саветаў кіраўнікоў дзяржаў і кіраўнікоў урадаў Садружнасці была створаная пастаянна дзейная нарада міністраў фінансаў з прыцягненнем кіраўнікоў нацыянальных банкаў. Сустрэчы праходзілі рэгулярна, за выключэннем гэтага года. Але, як зазначыў Лебедзеў, на апошнім пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў у Ашхабадзе было прынятае рашэнне аб правядзенні тэрміновых кансультацый прадстаўнікоў ведамстваў, якія адказваюць за эканоміку і фінансы. Прычым, як падкрэсліў выканаўчы сакратар, такія кансультацыі было вырашана правесці як мага хутчэй.

Лебедзеў паведаміў, што кансультацыі адбыліся 12 снежня ў Маскве ў межах пасяджэння Эканамічнага савета СНД. У іх узялі ўдзел міністры эканомікі і адказныя за фінансавыя пытанні ў краінах Садружнасці. Паводле вынікаў кансультацый было прынятае рашэнне стварыць рабочую групу для падрыхтоўкі плана сумесных дзеянняў па мінімізацыі негатыўных наступстваў фінансавага крызісу ў Расіі. 

Падчас пасяджэння Эканамсавета ў Маскве абмяркоўвалася таксама праблема паставак беларускага харчавання ў Расію. "Высновы будуць зробленыя. Прадстаўнікі іншых дзяржаў СНД падтрымалі інтэнсіўны дыялог на розных узроўнях паміж Беларуссю і Расіяй з мэтай найхутчэйшага выхаду з сітуацыі", — сказаў выканаўчы сакратар СНД.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 снежня 2014
 
Дата публикации:16.12.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1067
 
Ключевые слова:
Содружество Независимых Государств Россия Финансы Кризис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме