https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У 2015 годзе Беларусь павінна выплаціць крэдыторам больш за 4 млрд. долараў


Сёлета Беларусь павінна выплаціць па ўнутраных і знешніх дзяржаўных абавязацельствах больш за 4 млрд. долараў.
Прыблізна 3,1 млрд. долараў неабходна будзе пералічыць у кошт пагашэння і абслугоўвання знешняга дзяржаўнага доўгу. 

Найбольшы аб`ём знешніх валютных плацяжоў прыпадае на пагашэнне і абслугоўванне дзярждоўгу, які ўтварыўся ў сувязі з выпускам Беларуссю пяцігадовых еўрааблігацый у 2010 годзе. У кошт пагашэння гэтых абавязацельстваў краіна павінна будзе выплаціць у 2015 годзе амаль 1,2 млрд. долараў. 

Акрамя таго, неабходна выплаціць 716,3 млн. долараў па міждзяржаўных крэдытах Расіі. Поруч з гэтым запланаваныя выплаты па крэдыце Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у 541,2 млн. долараў. 

Па крэдытах Кітая і Венесуэлы Беларусь павінна будзе выплаціць сёлета 380,4 млн. і 121,8 млн. долараў адпаведна. 

На 2015 год таксама прыпадаюць выплаты Беларусі па абслугоўванні і пагашэнні ўнутранага валютнага дзяржаўнага доўгу, якія складуць прыблізна 1 млрд. долараў. 

Паводле звестак Міністэрства фінансаў, на пагашэнне знешняга дзярждоўгу ў 2015 годзе плануецца накіраваць 1,9 млрд. долараў паступленняў бюджэту ад вывазных пошлін на нафтапрадукты, яшчэ прыблізна 330 млн. долараў плануецца адшукаць на выплаты па дзярждоўгу за кошт збірання пошлін ад экспарту беларускай нафты. 

Акрамя гэтага, для выканання абавязацельстваў па знешнім дзярждоўгу ўрад у 2015 годзе мае намер размясціць аблігацыі на 1 млрд. долараў на знешнім рынку і заняць прыкладна 800 млн. долараў за кошт унутраных аблігацый. 

З улікам пікавых выплат па знешнім дзярждоўгу, якія пачаліся ў 2013 годзе, Нацыянальны банк у асноўных кірунках грашова-крэдытнай палітыкі на гэта год запланаваў нулявы рост золатавалютных рэзерваў. 

У 2013 годзе Беларусь накіравала на пагашэнне знешняга дзярждоўгу 2 млрд. долараў, у студзені—лістападзе 2014-га — 4,23 млрд. долараў.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 5 студзеня 2015
 
Дата публикации:05.01.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:991
 
Ключевые слова:
Кредиты Финансы Госдолг Золотовалютные резервы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме