https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аператыўны рэзерв газу ў падземных сховішчах Беларусі да новага сезона адбору павялічаць на 12,5 працэнта


Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" Уладзімір Маёраў.
Аператыўны рэзерв газу ў падземных сховішчах Беларусі (ПСГ) да новага сезона адбору будзе павялічаны на 12,5 працэнта да 1 035 млн куб.м. 

"Сезон адбору газу з падземных сховішчаў звычайна пачынаецца, калі тэмпература паветра істотна падае, даволі працягла захоўваецца на мінусавым узроўні, што прыводзіць да рэзкага росту попыту на блакітнае паліва ў спажыўцоў Беларусі", - сказаў гендырэктар.

Што датычыцца Прыбугскага ПСГ, то тут будуюцца (частка пабудавана ўжо, астатнія - на працягу паўтара года паступова будуць уведзены ў эксплуатацыю) новыя эксплуатацыйныя свідравіны для павышэння эфектыўнасці дрэнажавання пакладу. "Не было пакінута без увагі і Асіповіцкае падземнае сховішча. У выніку работ да пачатку новага сезона адбору агульны аб`ём аператыўнага рэзерву прыроднага газу ўсіх трох ПСГ "Газпрам трансгаз Беларусь" будзе павялічаны на 12,5 працэнта да 1 035 млн куб.м, а максімальная сутачная прадукцыйнасць - на 72 працэнты да 31 млн куб.м", - адзначыў Уладзімір Маёраў.

У мэтах далейшага пашырэння Мазырскага ПСГ пабудаваны новыя тэхналагічныя свідравіны і падземныя рэзервуары ў адкладах каменнай солі, пашырана тэхналагічная інфраструктура сховішча. У выніку да пачатку сезона 2014-2015 гадоў аб`ём яго аператыўнага рэзерву ўзрасце амаль на 40 працэнтаў да 275 млн куб.м, а максімальная сутачная прадукцыйнасць па выніках работ будзе даведзена да 20 млн куб.м, павялічыўшыся ўдвая.

ААТ "Белтрансгаз" афіцыйна перайменавана ў адкрытае акцыянернае таварыства "Газпрам трансгаз Беларусь" у красавіку 2013 года ("Газпрам" валодае поўным пакетам яго акцый з 25 лістапада 2011 года). Газатранспартная сістэма прадпрыемства ў Беларусі ўключае ў тым ліку 7 870 км магістральных газаправодаў і газаправодаў-адводаў. Па магістральных трубаправодах, што праходзяць па тэрыторыі рэспублікі, ажыццяўляюцца пастаўкі расійскага прыроднага газу ў Калінінградскую вобласць, Літву, Украіну і Польшчу. У сістэме "Газпрам трансгаз Беларусь" - 3 падземныя сховішчы газу: Асіповіцкае і Прыбугскае, створаныя ў ваданосных структурах, і Мазырскае - у адкладах каменнай солі.

25 лістапада 2014, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:676
 
Ключевые слова:
Энергетика Газпром Газохранилище
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме