https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парламентарыі Беларусі і Чэхіі адзначаюць перспектыўнасць міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння паміж краінамі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі, які ўзначальвае беларускую парламенцкую дэлегацыю, што знаходзіцца з візітам у Чэхіі, правёў сустрэчы з Палаце дэпутатаў Парламента Чэхіі.

На сустрэчы з намеснікам старшыні Палаты дэпутатаў Парламента Чэхіі Войцехам Філіпам было абмеркавана міжпарламенцкае супрацоўніцтва. "На парадку дня перагавораў былі таксама пытанні пашырэння гандлёва-эканамічных сувязей і нарошчвання інвестыцыйнага дыялогу. Бакі сышліся на думцы аб наяўнасці добрых перспектыў міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Чэхіяй", - адзначылі ў прэс-службе.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Дзмітрый Харытончык і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Віктар Шчацько правялі сустрэчы ў профільных камітэтах па эканамічнай палітыцы і па сельскай гаспадарцы ніжняй палаты чэшскага парламента.

25 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:876
 
Ключевые слова:
Беларусь-Чехия Товарооборот Регионы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме