https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі фермерскія гаспадаркі ў стане замясціць прывазную імпартную прадукцыю айчыннай


Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Леанід Заяц па выніках сустрэчы з фермерамі Столінскага раёна і прадстаўнікамі гандлёвых сетак, якая прайшла ў Баранавічах.
«Мэта нашай сустрэчы — зблізіць эканамічныя інтарэсы вытворцаў плодаагародніннай прадукцыі з гандлёвымі сеткамі. Бо гэтая прадукцыя павінна легчы на прылаўкі для спажыўцоў рэспублікі. Тут гаворка ідзе пра імпартазамяшчэнне. Раней мы ўвозілі ў рэспубліку раннюю капусту, бульбу, моркву, буракі. У фермерскіх гаспадарак Столінскага раёна ёсць магчымасць замясціць гэты прадукт на айчынны. Сэнс у тым, каб упарадкаваць працу фермерскіх гаспадарак, якія вырабляюць велізарную колькасць гародніны, для таго, каб прадукцыя была своечасова пастаўлена на паліцы нашых магазінаў», — сказаў Леанід Заяц.

Гэта другая сустрэча віцэ-прэм’ера з фермерамі Столінскага раёна. Яна стала своеасаблівым працягам пачатай паўтара месяца таму размовы. У гэты раз удзельнікі абмяркоўвалі аб’ёмы, віды прадукцыі і тэрміны яе паставак у гандлёвую сетку.

«Фермеры выказалі пажаданне рэалізаваць сёлета каля 20 тыс. т агародніннай прадукцыі. Капусты ранняй у чэрвені мяркуецца паставіць 3 тыс. т і 10 тыс. т — у ліпені. Таксама спажыўцам будуць пастаўлены ранняя бульба, буракі, цыбуля. Цэны на гэтую прадукцыю будуць ніжэйшыя за імпартныя», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Разам з тым у Столінскім раёне, дзе вырошчванне плодаагародніннай прадукцыі для многіх з’яўляецца сямейным бізнесам, існуе праблема з яе захоўваннем. Пытанне будаўніцтва цяпліц і агароднінасховішчаў таксама абмяркоўвалася на сустрэчы.

«У міжсезонны перыяд у Рэспубліцы недастаткова вырабляецца агуркоў, таматаў. Улічваючы назапашаны практычны досвед, у тым ліку столінскіх фермераў, мае сэнс разгледзець магчымасць аказання садзейнічання ў выдзяленні банкаўскіх крэдытаў для будаўніцтва сучасных агароднінасховішчаў, якія б захоўвалі якасць прадукцыі ад поля да прылаўка», — сказаў Леанід Заяц.

Так, будзе сфармаваны пералік перспектыўных аб’ектаў, прадстаўленых фермерскімі гаспадаркамі. Гэты пералік будзе разгледжаны ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і ўключаны ў праграму аграрнага бізнесу, якая прадугледжвае выдзяленне крэдытных рэсурсаў на беспрацэнтнай аснове. Крэдыт згодна з бізнес-планам Банк развіцця выдасць на тэрмін акупнасці аб’екта.

Віцэ-прэм’ер таксама звярнуў увагу ўдзельнікаў нарады на праграму па садаводстве, якая рэалізуецца ў краіне. «Прэзідэнтам пастаўлена задача замясціць завозныя яблыкі айчыннымі. Нам неабходна закласці ў бліжэйшыя два-тры гады 2 тыс. інтэнсіўных садоў з паліву і тымі сартамі, якія патрэбны спажыўцам. У краіне распрацавана праграма, мы павялічылі фінансаванне – да Br20 тыс. на 1 га даем фермерскай гаспадарцы – таму, хто здольны сёння закласці сад, забяспечыць тэхналогію і вырасціць добры ўраджай», — дапоўніў намеснік прэм’ер-міністра.

Рэзюмуючы, ён адзначыў: «Мы здольны сёння забяспечыць сваёй агародніннай прадукцыяй нашых людзей круглы год — рэспубліка ў стане вырабіць тое, што закуплялася раней за межамі».

У нарадзе прынялі ўдзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка, намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ніна Емяльянава, старшыня праўлення Белкаапсаюза Алег Мацкевіч.

Звязда, 19 красавіка 2023
 
Дата публикации:19.04.2023
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:231
 
Ключевые слова:
Импортозамещение Сельское хозяйство Фермеры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме