https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадпрыемствы павінны або выжываць у рыначных умовах, або памерці


Новы механізм дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемстваў у Беларусі, які цяпер распрацоўваецца, скіраваны на тое, каб дзяржрэсурсы не расходаваліся на іх бягучую дзейнасць.
"Усе праграмы будуць скіраваныя на тое, каб дзяржаўныя рэсурсы ў меншай ступені расходаваліся на бягучую падтрымку суб`ектаў гаспадарання. Прадпрыемствы павінны або выжываць у рыначных умовах, або памерці, і ў апошнім выпадку дзяржава возьме на сябе ўсю сацыяльную нагрузку, звязаную з ліквідацыяй такіх арганізацый", — заявіў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, выступаючы 5 лістапада на Кастрычніцкім эканамічным форуме ў Мінску. 

Паводле слоў Ермаловіча, цяпер Міністэрствам эканомікі распрацоўваецца канцэпцыя павышэння эфектыўнасці дзяржаўнай падтрымкі эканомікі. "Канцэпцыя прадугледжвае, што павінны быць вызначаны пяць-сем глабальных прыярытэтаў (так званых мэтавых праграм развіцця), па якіх актыўна будуць прымяняцца інструменты дзяржаўнай падтрымкі", — паведаміў Ермаловіч. 

У межах мэтавых праграм развіцця, растлумачыў ён, будуць выдавацца, як і раней, параўнальна танныя фінансавыя рэсурсы. 

"Другі кірунак, па якім будуць удасканальвацца падыходы, — бюджэтныя праграмы. Задача рэфармавання бюджэтных праграм — павышэнне іх рэпрэзентатыўнасці. Кожная бюджэтная праграма павінна ўключаць параметры, на аснове якіх можна будзе гаварыць пра эфектыўнасць рэалізацыі такіх праграм", — сказаў намеснік міністра. 

Бюджэтныя праграмы, удакладніў ён, павінны быць скіраваны на вырашэнне сацыяльных праблем грамадства. Пры гэтым ён паведаміў, што плануецца таксама вызначыць міжгаліновыя праграмы, якім таксама будзе аказвацца дзяржаўная падтрымка. 

"Міжгаліновыя праграмы будуць арыентавацца на вырашэнне міжгаліновых праблем, і замоўцамі такіх праграм стануць адпаведныя органы дзяржкіравання, якія будуць рэалізоўваць палітыку ў той ці іншай сферы", — расказаў Ермаловіч.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 5 лістапада 2014
 
Дата публикации:05.11.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1477
 
Ключевые слова:
Бюджет Господдержка Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме