https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Алігархічныя кланы ва Украіне трэба проста знішчыць


Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв`ю тэлеканалу "Еўраньюс".
Інтэрв`ю было дадзена 1 кастрычніка і, паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, доўжылася паўтары гадзіны. 3 кастрычніка "Еўраньюс" паказаў скарочаную версію інтэрв`ю, якое доўжылася не больш за 10 хвілін. Разгорнуты тэкст інтэрв`ю, фрагменты якога не трапілі ў эфір, апублікаваны на афіцыйным партале прэзідэнта Беларусі. 

Ацэньваючы тое, што адбываецца сёння ва Украіне, Лукашэнка заявіў: "Ідзе балбатня чарговая, ідзе хлусня. Усе імкнуцца да ўлады, ашукваюць народ. Народ ашалеў, ён страціў арыенціры, ён не ведае, каму верыць. Пройдуць гэтыя выбары (датэрміновыя парламенцкія выбары ва Украіне абвешчаны на 26 кастрычніка — БелаПАН.), і баюся, што ўсё застанецца як было. Гэта няправільны шлях, гэта не той шлях, гэта няправільны працэс, хай украінцы на мяне не пакрыўдзяцца". 

На думку Лукашэнкі, "любы палітык ва Украіне ведае, чаго жадае ўкраінскі народ". "Ён, мабыць, гэты палітык, падчас перадвыбарнай кампаніі гэта абяцае, але мае на ўвазе, што ён прадстаўляе інтарэсы нейкага алігарха, ён атрымлівае ад яго нейкія грошы, гаворыць правільныя прамовы, а, прыйшоўшы ў парламент, будзе дзейнічаць у інтарэсах алігархаў. Украіна нікуды не дзенецца ад працэсу задушэння алігархічных кланаў. Іх трэба проста знішчыць", — заявіў беларускі кіраўнік. 

"Пакуль ёсць алігархі ва Украіне (якія, дарэчы, маюць свае ўжо ўзброеныя сілы), у іх інтарэсы далёка за межамі Украіны, у іх грошы не ва Украіне, яны ў любы момант могуць зматацца з Украіны, у іх няма нічога агульнага з украінскім народам. Таму рана ці позна перад прэзідэнтам — гэтым ці іншым — стане задача: што ж рабіць з гэтымі людзьмі? Ці яны становяцца, груба кажучы, у строй і пачынаюць дзейнічаць у інтарэсах украінскага народа, ці яны проста павінны быць змеценыя з палітычнай арэны", — лічыць Лукашэнка.

БелаПАН
Мінск, 5 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:05.10.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1080
 
Ключевые слова:
Украина Война Олигархи Выборы Интервью
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме