https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor`s (S&P) пацвердзіла доўгатэрміновы "B-" і кароткатэрміновы "B" крэдытныя рэйтынгі Беларусі са стабільным прагнозам


Разам з тым эксперты рэйтынгавага агенцтва адзначаюць высокую патрэбу дзяржавы ў фінансаванні, а таксама залежнасць Беларусі ад знешняга фінансавання.
"Адносна высокі ВУП на душу насельніцтва ў краіне, а таксама высокаадукаваныя працоўныя рэсурсы падтрымліваюць рэйтынгі", — прыводзіць тэкст прэс-рэліза S&P РІА Новости. Падтрымку рэйтынгам таксама аказвае адказны падыход урада краіны да складання збалансаванага бюджэту і адносна нізкі ўзровень доўгу.

Пры гэтым у агенцтве Standard & Poor`s адзначаюць высокую патрэбу дзяржавы ў фінансаванні, а таксама залежнасць Беларусі ад знешняга фінансавання.

Стабільны прагноз па рэйтынгах адлюстроўвае чаканні экспертаў агенцтва аб тым, што, нягледзячы на слабую знешнюю ліквіднасць і нягнуткую манетарную палітыку, урад Беларусі забяспечыць рэфінансаванне доўгу шляхам выпуску аблігацый на ўнутраных рынках і атрыманнем часовай фінансавай падтрымкі з боку Расійскай Федэрацыі.

Паведамляецца, што агенцтва S&P разгледзіць магчымасць паніжэння рэйтынгаў Беларусі, у тым ліку ў выпадку, калі на планы дзяржавы па рэфінансаванні акажа ўплыў затрымка падтрымкі ад РФ.

Павышэнне рэйтынгаў магчыма ў выпадку паляпшэння сальда знешнегандлёвага балансу краіны, сальда бягучага плацежнага балансу і павелічэння даступнасці замежнай валюты.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 10 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:10.10.2014
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:806
 
Ключевые слова:
Рейтинг Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме